У каталогу прадстаўлена калекцыя адзення для школьнікаў на 2022-2023 навучальны год. Тут ёсць варыянты не толькі адзення, але і абутку. Таксама можна паглядзець камплекты для заняткаў спортам.
Сярод кампаній, якія прэзентавалі свае калекцыі, ёсць "Палессе", "Світанак", "Калiнка", "8 Сакавіка", "Славянка", "Алеся", "Белкрэда", Belwest, Shagovita.
Каталог апублікаваны на сайце "Беллегпрама".
7 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА