Працоўны праект прадугледжвае працу адначасова некалькіх атрадаў тэрмінам на 1,5 месяца. Кансервавы завод быў абраны для рэалізацыі гэтага праекта не выпадкова. Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў плодаагароднінных, фруктовых і ягадных кансерваў, сокаў і пюрэ. А некаторы час таму тут ужо працаваў зводны студэнцкі атрад пад кіраўніцтвам Ірыны Енджаеўскай, якая на працягу многіх гадоў займалася студатрадаўскай дзейнасцю. На кансервавым заводзе хлопцы працуюць у тры змены», — распавяла Наталля Станюкевіч, другі сакратар Гродзенскага абкама ГА «БРСМ».
Яна дадала, што ў 2022 годзе моладзь Гродзенскага рэгіёну ўжо не ў першы раз бярэ ўдзел ва Усебеларускім вытворчым працоўным праекце «Атлант». На зборцы халадзільнага абсталявання працуюць два вытворчыя атрады. «Атрад з 17 чалавек прыступіў да працы на аб’ектах будаўніцтва ў Астраўцы. Статус абласной маладзёжнай будоўлі прысвоены Гродзенскаму абласному клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру, пад які рэканструюецца 3-я Гродзенская бальніца. Будаўнічы студэнцкі атрад у колькасці 24 чалавек ужо прыступіў да працы на аб’екце. Таксама пашырана геаграфія руху студэнцкіх атрадаў у бок Расійскай Федэрацыі. У цяперашні час завяршылі працу чатыры атрады, якія былі працаўладкаваныя ў лагеры „Арляня“ і „Марская хваля“. Накіроўваецца медыцынскі атрад для працы ў Кемераўскую вобласць», — распавяла Наталля Станюкевіч.
Сёння ў Гродзенскай вобласці працуюць больш за 130 атрадаў агульнай колькасцю больш за 2,2 тыс. чалавек. Да працы атрады прыступілі ва ўсіх раёнах рэгіёну. Усяго ж у Гродзенскай вобласці на дадзены момант тэрытарыяльнымі камітэтамі ГА «БРСМ» заключана 396 дагавораў на працаўладкаванне больш за 6,3 тыс. чалавек. Кірунак маладыя людзі выбіраюць па адным з сямі профіляў: сельскагаспадарчаму, будаўнічаму, педагагічнаму, экалагічнаму, медыцынскаму, вытворчаму і сэрвіснаму.
Звязда, 15 ліпеня 2022