https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску на плошчы Дзяржсцяга маладыя пракурорскія работнікі прынеслі прысягу


У Мінску прынеслі прысягу 35 маладых пракурорскіх работнікаў з розных рэгіёнаў краіны.
Урачысты рытуал прынясення прысягі асобамі, якія ўпершыню паступілі на службу ў органы пракуратуры Беларусі, адбыўся на плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Як адзначыў у размове з журналістамі генпракурор Андрэй Швед, сёння ў пракуратуры, як і ў любой структуры, якая прызначана абараняць закон і парадак, асноўнае патрабаванне - вернасць сваёй краіне.

"Абстаноўка такая, і мы павінны ўлічваць падзеі жніўня 2020 года, што выпадковых людзей быць на дзяржслужбе не павінна. Гэта людзі, якія сапраўды павінны разумець адказнасць, разумець тое, што ад кожнага з іх залежыць дабрабыт і спакой на нашых вуліцах, у нашых сем`ях, нашых дамах", - сказаў ён.

Паводле слоў генпракурора, "сёння не месца здраднікам, пустасловам, двурушнікам". "Кожны, хто прыходзіць на службу ў органы пракуратуры, як і ў любую іншую структуру, праходзіць спецыяльную праверку. Людзі разумеюць, на што яны ідуць", - звярнуў ён увагу.

Андрэй Швед адзначыў, што маладыя работнікі ўсвядомлена прыйшлі служыць. Іх жыццё падзялілася на дзве часткі - да і пасля гэтага дня.

"Прысяга - гэта не проста словы. Гэта маральны абавязак перад усімі намі, перад роднымі, блізкімі адказна выконваць свой абавязак, - сказаў ён. - Як бы ні склалася далейшае жыццё, якія б ні былі абставіны, калі кожны з нас будзе сумленна і правільна працаваць, ніхто нас ніколі не зламае і не пераможа".

Генпракурор упэўнены, што моладзь, якая сёння прыняла прысягу, разумее ўсю адказнасць. "Я ўпэўнены, што ў іх ёсць разуменне той адказнасці, якая ўскладзена на сістэму органаў пракуратуры", - рэзюмаваў ён.

24 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1046
 
Ключевые слова:
Прокуратура Присяга
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме