https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музей ВАВ у «Зубраняці» прадставіць экспазіцыю аб першых днях вайны, партызанах і Вялікай Перамозе


Перасоўная экспазіцыя беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з 1 па 4 красавіка будзе прадстаўлена ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», паведамілі ў музеі.
У рамках правядзення патрыятычнай акцыі «Урокі мужнасці» Музей ВАВ прадставіць у «Зубраняці» экспазіцыю, якая складаецца з фондавых матэрыялаў, якая пазнаёміць маладое пакаленне з гісторыяй першых дзён вайны на тэрыторыі Беларусі, партызанскага руху, вызвалення і заваёвы перамогі.

«Спецыяльная мультымедыйная праграма пазнаёміць з унікальнымі экспанатамі, якіх няма ў пастаяннай экспазіцыі музея. За кожнай з гэтых рэчаў — гісторыя жыцця і подзвігу герояў Беларусі, якія абаранялі сваю краіну», — распавялі ў музеі.

Таксама будзе прадстаўлена дзейнасць ваенных фотакарэспандэнтаў і кінааператараў. Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны гераічнай барацьбе Марата Казея, Зіны Партновай, Юры Жданко і многіх іншых юных абаронцаў Радзімы. Дзеці былі падпольшчыкамі, змагаліся ў шэрагах партызан, удзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Многія з іх загінулі, некаторым пашчасціла дайсці да Берліна і распісацца на сценах Рэйхстага.

Побач з перасоўнай экспазіцыяй будзе працаваць фотазона з ваеннай формай і зброяй.

Звязда, 27 сакавіка 2022
 
Дата публикации:27.03.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:455
 
Ключевые слова:
Патриотизм Акция "Уроки мужества" Великая Отечественная война Музеи Беларуси Международный детский лагерь "Зубрёнок"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме