https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Майстар-клас для школьнікаў правялі ў Магілёўскім універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій


Гатаваць піццу вучыліся пяці-шасцікласнікі Раманавіцкай сярэдняй школы з Магілёўскага раёна. Студэнты на чале з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Вольгай Мацыкавай паказалі, як рабіць гэту страву па рэцэптуры італьянскай Сардзініі.
Прыгатаванню піцы папярэднічаў невялічкі інструктаж. «Тое, што кладзём зверху на піццу, называецца топінг, а аснова — краст, — тлумачыла Вольга Мацыкава. — А каб піцца была сакавітая, дадаём соус. Гатаваць страву будзем у параканвектамаце». Уважлівыя дзеці, якія адразу ж маталі гэтую інфармацыю на вус, атрымалі магчымасць не толькі паспрабаваць смакату, зробленую сваімі рукамі, але і каляндарык на памяць.

— У нашым цэнтры прафесійнага майстэрства «Кулінарны трэнд» практычна штотыдзень праходзяць падобныя майстар-класы, — адзначыла Вольга Мацыкава. — Школьнікі прыходзяць ва ўніверсітэт, знаёмяцца з ім, а заадно ўдзельнічаюць у прыгатаванні страў. Разам гатуем бургеры, піццы, блінчыкі. Да Вялікадня будзем выпякаць кулічы. А напярэдадні Раства поспехам карысталіся майстар-класы па вырабу і роспісу пернікаў.

Падобныя сустрэчы праводзяцца як для папулярызацыі самой вышэйшай установы, так і для стварэння іміджу канкрэтным спецыяльнасцям. Нешта накшталт прафарыентацыі. Універсітэт працуе непасрэдна са школамі і праз турыстычнае агенцтва «Магілёўаблтурыст». На гэты раз школьнікаў прывезла на экскурсію турагенцтва. Старшакласнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з патэнцыялам універсітэта, а вучні малодшых класаў навучыцца гатаваць.

Нэлі Зігуля
Звязда, 24 сакавіка 2022
 
Дата публикации:24.03.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:347
 
Ключевые слова:
Магілёў Профориентация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме