https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У школах Беларусі прайшла фотавыстава аб дзецях з інваліднасцю


Мэта фотапраекта — паказаць, што ўсе дзеці могуць вучыцца разам незалежна ад наяўнасці або адсутнасці інваліднасці.
У першай палове кастрычніка ў беларускіх школах праходзіла фотавыстава «Проста дзеці ў школе». Экспазіцыя распавяла пра школьныя будні дзяцей з інваліднасцю з розных гарадоў Беларусі.

Фотавыстава складалася з шасці гісторый, героямі якіх сталі дзеці з інваліднасцю, іх настаўнікі, сябры-аднакласнікі і бацькі. Інклюзія закранае ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Бо дзякуючы падтрымцы навакольных дзеці з інваліднасцю паспяхова вучацца, а школы становяцца дружалюбнымі для кожнага дзіцяці.

Фотапраект прайшоў у рамках інфармацыйнай кампаніі «Проста дзеці ў школе», якая накіравана на змяненне стаўлення да права дзяцей з інваліднасцю на якасную адукацыю і сацыяльную інклюзію. Ён рэалізуецца Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы ўрада Расійскай Федэрацыі.

У кожнай школы была магчымасць аформіць фотавыставу ў свабодным фармаце: на інфармацыйных стэндах, мальбертах, у навучальных класах. Прапанаваную экспазіцыю было магчыма пашыраць: многія школы дапаўнялі выставу гісторыямі сваіх вучняў і вучаніц з інваліднасцю. Так навучэнцы не толькі пазнаёміліся з гісторыямі іншых дзяцей, але і ўбачылі знаёмыя твары аднакласнікаў і аднакласніц, больш даведаліся аб іх жыцці, поспехах і захапленнях.

Звязда, 27 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:27.10.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:311
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Инвалидность Фотовыставка ЮНИСЕФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме