https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Служба занятасці за 9 месяцаў працаўладкавала амаль 30 тыс. навучэнцаў і студэнтаў


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Асноўнае працаўладкаванне навучэнцаў і студэнтаў прыпадае на перыяд летніх канікулаў, аднак служба занятасці забяспечвае работай моладзь круглы год у свабодны ад вучобы час: за 9 месяцаў працаўладкаваны амаль 30 тыс. хлопцаў і дзяўчат.

Пры гэтым за лета службай занятасці працаўладкаваны каля 27 тыс. навучэнцаў і студэнтаў.

За студзень-верасень заключана каля 2 тыс. дагавораў з наймальнікамі.

У Мінпрацы і сацабароны нагадалі, што працоўным заканадаўствам для навучэнцаў і студэнтаў устаноўлена скарочаная працягласць рабочага часу. Так, у час летніх канікулаў у падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў яна не павінна перавышаць 4 гадзіны 36 мінут, а ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў - 7 гадзін.

У іншы свабодны ад вучобы час для навучэнцаў і студэнтаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў - 2 гадзіны 18 мінут, ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў - 3 гадзіны 30 мінут.

Маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў могуць выконваць толькі лёгкія віды работ, не шкодныя для іх здароўя і развіцця, якія не перашкаджаюць атрыманню адукацыі.

Навучэнцам у асноўным прапануюць рамонтныя работы ў школьных класах і вучэбных аўдыторыях, добраўпарадкаванне навучальных устаноў і ўстаноў сацыяльнай абароны, пашыў швейных вырабаў, рэстаўрацыю кніжнага фонду бібліятэк, выраб мяккай цацкі і сувеніраў, стварэнне стэндаў і іншыя даступныя віды работ.

У студэнтаў выбар пашыраецца да вакансій камплектоўшчыка тавараў, прадаўца, супрацоўніка брыгады рэстарана, укладчыка-ўпакоўшчыка, афіцыянта, падсобнага рабочага і інш.

За садзейнічаннем у часовым працаўладкаванні маладыя людзі могуць звярнуцца ў службу занятасці па месцы жыхарства і ва ўстанову адукацыі.

Даведацца пра актуальную інфармацыю аб арганізацыях, гатовых узяць на работу моладзь, можна ў рэгіянальных службах занятасці і на іх інфармацыйных рэсурсах, а таксама на інфармацыйным партале Дзяржаўнай службы занятасці. 

"Аб магчымасці забяспечыць часовую занятасць навучэнскай моладзі ў свабодны ад вучобы час праінфармавалі 54 арганізацыі, якія гатовы прадаставіць для гэтых мэт каля 800 вакансій", - дадалі ў Мінпрацы і сацабароны.

На гэтыя мерапрыемствы дзяржпраграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021-2025 гады ў бягучым годзе прадугледжана каля Br7 млн.

15 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2021
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:415
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Рынок труда Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме