https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія школьнікі заваявалі медалі на міжнародным турніры па інфарматыцы


Аб гэтым паведаміў трэнер школьнікаў па спартыўным праграмаванні, педагог дадатковай адукацыі ДУА "Клуб юных пажарных Мазыра" Аляксей Баруноў.
На міжнародным турніры школьнікаў па інфарматыцы (International Autumn Tournament in Informatics) беларускія школьнікі заваявалі 7 медалёў. 

Турнір праходзіў 19-22 лістапада анлайн з хостынгам у горадзе Шумен (Балгарыя). У ім прынялі ўдзел 16 краін: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Кіпр, Грузія, Іран, Ізраіль, Македонія, Малдова, Румынія, Расія, Сербія, Сірыя, Украіна.

Спаборніцтва праводзілася для двух узроставых катэгорый школьнікаў - Junior (2005 года нараджэння і маладзейшыя) і Senior. Краіна магла прадставіць у кожнай групе афіцыйную каманду з 4 чалавек. Таксама быў арганізаваны неафіцыйны залік спаборніцтваў для дадатковых удзельнікаў.

Турнір праходзіў у два туры. У Беларусі былі вызначаны 7 пляцовак - Мінск, Віцебск, Мазыр, Брэст, Магілёў, Іўе, Бабруйск. У адпаведнасці з рэгламентам міжнароднай алімпіяды на кожнай пляцоўцы быў арганізаваны проктарынг - відэазапіс работы ўдзельнікаў на турніры і запіс экранаў іх камп`ютараў. На працягу кожнага тура школьнікі павінны былі распрацаваць па прадастаўленых умовах тры праграмы і адправіць іх на праверку ў тэсціруючую сістэму.

Па выніках турніру ўдзельнікі афіцыйных беларускіх каманд атрымалі медалі. Лепшымі сярод усіх беларускіх удзельнікаў сталі школьнікі з Клуба юных пажарных Мазыра - Станіслаў Палын (група Junior) і Станіслаў Дамасевіч (група Senior).

23 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:495
 
Ключевые слова:
Информатика Юный пожарный Международная олимпиада Спортивное программирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме