https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўстаноўлены пералікі спецыяльнасцей, на якія абітурыентаў залічваюць без экзаменаў


Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 26 чэрвеня 2020 года нумар 163, якая 15-га ліпеня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі ўстаноўлены пералікі найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленнi на якiя ў ССНУ і ВНУ асобныя катэгорыі абітурыентаў залічваюцца без экзаменаў. 

У пераліку для ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі 25 спецыяльнасцей. Сярод іх "тэхналогія машынабудавання (па напрамках)", "горныя машыны і абсталяванне (па напрамках)", "меліярацыя і водная гаспадарка", "аграномія". Без уступных іспытаў на іх змогуць паступіць абітурыенты, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей і якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў 2019 годзе. Пры гэтым у пастанове гаворыцца, што ў дакуменце аб адукацыі адзнакі па прадметах уступных іспытаў павінны быць не ніжэйшыя за шэсць балаў.

Адслужыўшыя ў арміі будуць карыстацца прэферэнцыямі і пры паступленні на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці ў ВНУ на завочнае аддзяленне. Іх будуць залічваць па-за конкурсам на месцы, што засталiся пасля залiчэння абiтурыентаў, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэйшых за шэсць балаў па прадметах уступных іспытаў. Гаворка ідзе пра маладых людзей, якія адслужылі ў год прыёму або ў папярэднім годзе. Неабходна таксама мець рэкамендацыі воінскіх часцей.

У пераліку для ВНУ 28 спецыяльнасцей. Сярод іх "тэхнічная праца і прадпрымальніцтва", "абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў", "машыны і абсталяванне ляснога комплексу", "металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка (па напрамках)", "аграномія", "заатэхнія", "ветэрынарная медыцына", "лясная гаспадарка". Без уступных іспытаў на гэтыя спецыяльнасці змогуць паступаць залатыя і срэбныя медалісты, а таксама абітурыенты, якія маюць дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі з адзнакай, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай. У ВНУ на гэтыя спецыяльнасці без экзаменаў залічваюцца таксама пераможцы міжнародных алімпіяд (дыпломы I, II, III ступені), пералік якіх зацверджаны Міністэрствам адукацыі Беларусі, і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, для якіх гэты прадмет вызначаны другім прадметам профільнага іспыту.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 15 ліпеня 2020
 
Дата публикации:15.07.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:414
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Централизованное тестирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме