https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі 20 ліпеня распачынаецца прыём дакументаў у ССНУ


На бюджэтную форму навучання ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі плануецца прыняць 25,5 тысяч чалавек і каля 14,5 тысяч — на платную форму навучання.
Традыцыйна на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі з’явіліся новыя спецыяльнасці, звязаныя з эксплуатацыяй інавацыйнага абсталявання, будучай кар’ерай у сферы высокатэхналагічных вытворчасцей, якія могуць зацікавіць абітурыентаў, напрыклад, «эксплуатацыя мехатронных сістэм прамысловага абсталявання», «арганізацыя тэхнічнага сэрвісу транспартных сродкаў», «вытворчасць біятэхналагічнай прадукцыі», «арганізацыя гасцінічных паслуг». Іх распрацоўвалі ў цеснай узаемасувязі з працадаўцам, таму пры навучанні спецыялістаў будзе задзейнічана найноўшае абсталяванне, якое маецца на вядучых прадпрыемствах.

Традыцыйна ў абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю, карыстаюцца попытам спецыяльнасці, звязаныя з медыцынай, дызайнам, цырульніцкім майстэрствам і дэкаратыўнай касметыкай, дашкольнай адукацыяй. У тых, хто паступае на дашкольную адукацыю на базе дзявятых класаў, як правіла, дастаткова высокія балы. І вельмі высокія прахадныя балы рэгіструюцца штогод у Мінскім радыётэхнічным каледжы і Юрыдычным ліцэі БДУ.

Прыём дакументаў распачынаецца 20 ліпеня і будзе весціся па 31 ліпеня (на базе дзевяці класаў) і з 20 ліпеня па 12 жніўня (на базе адзінаццатых класаў). Унутраныя уступныя экзамены пройдуць з 1 па 5 жніўня для тых абітурыентаў, якія паступаюць на базе 9-х класаў, з 13 па 15 жніўня — на базе 11-х класаў. Па 7 жніўня адбудзецца залічэнне на базе 9-х класаў, па 17 жніўня — на базе 11-х. Пасля будзе працягвацца прыём на платную форму — па 14 і 18 жніўня адпаведна. Залічэнне будзе доўжыцца па 16 жніўня — на базе 9-х класаў і па 19 жніўня — на базе 11-х класаў.

Трэба мець на ўвазе, што Пастановай Міністэрства адукацыі ўстаноўлены пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якiя ў ССНУ і ВНУ асобныя катэгорыі абітурыентаў залічваюцца без экзаменаў.

Пералік для ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўключае 25 спецыяльнасцяў: у іх ліку «тэхналогія машынабудавання (па напрамках)», «горныя машыны і абсталяванне (па напрамках)», «меліярацыя і водная гаспадарка», «агранамія» і іншыя. Без уступных выпрабаванняў на іх змогуць паступіць абітурыенты, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў 2019 годзе. Пры гэтым у Пастанове агаворваецца, што ў дакуменце аб адукацыі ў абітуырыентаў адзнакі па прадметах уступных выпрабаванняў павінны быць не ніжэй за шэсць балаў.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 19 ліпеня 2020
 
Дата публикации:19.07.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:441
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Среднее специальное образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме