https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Матрыксы для зрошчвання костак стварылі навукоўцы БДУ


Хімікі Белдзяржуніверсітэта ў складзе міжнароднага калектыву працуюць над стварэннем біяраскладальных каркасаў для зрошчвання костак. Склад распрацоўшчыкаў прадстаўлены таксама навукоўцамі з Расіі, Германіі і Ірландыі.
Сёння для артапедыі і хірургіі актуальнай з’яўляецца праблема паскарэння гаення касцяных тканак пасля цяжкіх пераломаў, прыроджаных паталогій і бягучых артапедычных захворванняў. Калектыў навукоўцаў прапануе на месца пашкоджанага касцявога ўчастка ўжыўляць полілактыдны матрыкс. Гэта аб’ёмная трохмерная порыстая канструкцыя з біяраскладальнага палімера, якая з дакладнасцю да некалькіх нанаметраў індывідуальна «адліваецца» пад канкрэтнага пацыента. Форма, памер залежаць ад характару і спецыфікі пашкоджанняў. Матрыкс выконвае падвойную функцыю — апорную і аднаўленчую. З аднаго боку, не патрабуецца гіпсавая фіксацыя, а з другога, адбываецца стымуляванне росту клетак і паскарэнне працэсу гаення.

Ужыўляюцца матрыксы на месца траўмы хірургічным шляхам. На працягу месяца адбываюцца рэгенерацыя раны і ўтварэнне новых тканак. У далейшым выманне гэтай канструкцыі не патрабуецца, паколькі яе склад забяспечвае біясумяшчальнасць, раскладальнасць і нетаксічнасць.

У групе міжнароднага калектыву навукоўцы БДУ адказваюць за распрацоўку складу матрыкса. Матэрыял для іх вырабляецца з палімера, атрыманага ў НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ.

У цяперашні час навукоўцы правялі даклінічныя выпрабаванні і працуюць над даданнем у матрыкс антыбіётыкаў для зніжэння рызыкі інфіцыравання пры хірургічнай аперацыі.

Пры паспяховай рэалізацыі навуковага праекта інавацыя будзе прапанаваная медыкам для яго далейшай апрабацыі і ўкаранення ў практыку.

Надзея Нікалаева
Звязда, 20 ліпеня 2020І
 
Дата публикации:20.07.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Образование в Беларуси
Просмотров:545
 
Ключевые слова:
Инновации Технологии Лечение в Беларуси Белорусский государственный университет Хирургия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме