https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінадукацыі пакуль не плануе пераносіць заканчэнне навучальнага года


Пра гэта паведаміў 17-га красавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка.
"Мы ўважліва разглядаем розныя сцэнарыі развіцця падзей. Заканчэнне навучальнага года пераносіць пакуль не плануецца, - сказаў Ігар Карпенка. - Па меры набліжэння заканчэння навучальнага года скажам больш падрабязную інфармацыю".

Што датычыцца пераносу ЦТ, гэта пытанне цяпер знаходзіцца на абмеркаванні.

"Вы ведаеце, што мы перанеслі ўжо алімпіяды школьнікаў. Плануем правесці іх у маі. Разглядаем магчымасць пераносу тэрмінаў цэнтралізаванага тэсціравання. Пакуль рашэнне не прынята. Па меры ўзнікнення пытанняў, па меры развіцця сітуацыі будзем інфармаваць грамадскасць. Ва ўсім выпадку, будзем старацца ўсё зрабіць на карысць школьніка і будучага абітурыента", - дадаў міністр.

17 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.04.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:418
 
Ключевые слова:
Учебный год Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме