https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У год 75-годдзя Вялікай Перамогі асабліва значная рэалізацыя ў школах патрыятычных праектаў


Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык.
"У год 75-годдзя Вялікай Перамогі асаблівую значнасць і маштабнасць набывае правядзенне ва ўстановах адукацыі мерапрыемстваў, аб`яднаных тэмай Вялікай Перамогі і накіраваных на ўдасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання навучэнскай моладзі, - сказаў Эдуард Тамільчык. - Рэалізуюцца рэспубліканскія і рэгіянальныя праекты і акцыі, праводзяцца конкурсы, канферэнцыі, інфармацыйныя гадзіны, урокі мужнасці, выстаўкі, сустрэчы з ветэранамі і іх сваякамі".

Штогод мерапрыемствы, што праводзяцца на прасторы Саюзнай дзяржавы, аб`ядноўваюць больш за 1 тыс. школьнікаў дзвюх краін.

"Так, Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства асветы Расіі кожны год праводзяць турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы. Гэта адзін з самых маштабных моладзевых праектаў, накіраваны на ўмацаванне дружалюбных сувязей паміж юнымі турыстамі дзвюх краін. Традыцыйнай таксама стала сустрэча выхаванцаў спецыялізаваных кадэцкіх навучальных устаноў, навучэнцаў кадэцкіх і ваенна-патрыятычных класаў Беларусі і Расіі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў час грамадзянска-патрыятычнай кадэцкай змены навучэнцаў Саюзнай дзяржавы "За гонар Айчыны", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Эдуард Тамільчык падкрэсліў, што сёння ва ўстановах адукацыі праводзяцца рэспубліканская акцыя "Беларусь памятае" і мерапрыемствы героіка-патрыятычнай акцыі "Вялікай Перамозе - 75". "Акцыя "Беларусь памятае" аб`яднала больш за 450 тыс. навучэнцаў з усёй краіны. У час акцыі "Вялікай Перамозе - 75" праведзена 26 рэспубліканскіх мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел каля 14 тыс. юнакоў і дзяўчат", - расказаў ён.

Адным з такіх мерапрыемстваў стала правядзенне рэспубліканскага конкурсу "Не цьмянее летапіс перамог". Навучэнцы даследавалі гісторыю воінскіх часцей і злучэнняў, партызанскіх атрадаў і падпольных груп, дзеючых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэгіёнаў, прэзентавалі дзейнасць сваіх пошукавых клубаў і атрадаў па вывучэнні і захаванні памяці аб тых гераічных падзеях.

"У конкурсе прынялі ўдзел 190 устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Праведзена работа па даследаванні гісторыі дзейнасці 50 партызанскіх брыгад, 30 падпольных груп і 23 воінскіх часцей і злучэнняў. У час даследчай работы навучэнцы адкрылі новыя звесткі аб асобных падзеях, заснаваныя на вывучэнні мясцовага краязнаўчага матэрыялу. Яны дапоўнілі інфармацыю, уключаную ў раённыя "Кнігі памяці", аўтаматызаваныя пошукавыя сістэмы абагульненай базы даных "Мемарыял", папоўнілі фонды музеяў устаноў адукацыі", - дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення.

У час падрыхтоўкі да рэспубліканскага конкурсу "Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской" юнакі і дзяўчаты праводзяць пошукавую работу па даследаванні жыцця і дзейнасці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, партыйных дзеячаў, партызан, падпольшчыкаў, якія звязалі сваё жыццё з прафесіяй педагога (намінацыя "Педагогі - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны"). У намінацыі "Іх імёнамі названы..." даследуюцца асобы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, імя якіх прысвоена вуліцам, установам адукацыі, воінскім часцям, іншым сацыяльным і культурным аб`ектам населенага пункта, дзе жывуць юнакі і дзяўчаты.

21 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.04.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:511
 
Ключевые слова:
Акция Конкурс "Беларусь памятае" Патриотизм 75-летие Победы Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме