https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі больш як 67 тыс. дзяцей плануецца забяспечыць пуцёўкамі ў аздараўленчыя лагеры ў час маючых адбыцца зімовых канікулаў - з 26 снежня па 11 студзеня


Аб гэтым паведаміў 16-га снежня на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
"На гэтыя мэты цэнтру выдзелена звыш Br1,7 млн. Плануем аздаравіць больш як 67 тыс. дзяцей. Дзённы лагер будзе не меншы за 6 сутак. Плануецца работа стацыянарных кругласутачных лагераў. У бягучым годзе значна задзейнічалі ўстановы, якія могуць працаваць у круглагадовым рэжыме. Больш як 500 дзяцей аздаровяцца ў іх у міжсезонныя канікулы. У мінулым годзе гэта лічба складала ўсяго 100 чалавек. Будзем развіваць гэту практыку", - сказаў Генадзь Балбатоўскі.

Ён падкрэсліў, што санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей ад 3 да 18 гадоў з`яўляецца прыярытэтным напрамкам работы цэнтра. Таму традыцыйна каля 80 працэнтаў ад агульнай сумы выдзеленых дзяржавай сродкаў накіроўваецца на рэалізацыю льгот для гэтай катэгорыі. Усяго па выніках года санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пройдуць 720 тыс. дзяцей. 

У тым ліку ў поўным аб`ёме задаволена патрэбнасць у летнім аздараўленні ўсіх маючых патрэбу і жадаючых адпачыць дзяцей у лагерах розных тыпаў.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям з забруджаных радыенуклідамі тэрыторый - яны накіроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры, санаторыі, дзіцячыя аддзяленні ў санаторыях для дарослых, у тым ліку па праграме Саюзнай дзяржавы - на чарнаморскае ўзбярэжжа.

16 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.12.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:510
 
Ключевые слова:
Зимний отдых Каникулы Оздоровительный лагерь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме