https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работнікі дашкольных устаноў адукацыі ў Беларусі будуць праходзіць гігіенічнае навучанне


Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастановай Савета міністраў ад 7 жніўня 2019 года № 525 зацверджаны спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і экслуатацыі ўстаноў адукацыі. 

Дакументам устанаўліваюцца агульныя патрабаванні да размяшчэння ўстаноў адукацыі і іх тэрыторыі, планіровачнай структуры будынкаў, асвятлення, абсталявання памяшканняў, арганізацыі адукацыйнага працэсу і выхавання, вытворчага навучання, практыцы, распарадку дня, медыцынскім забеспячэнні навучэнцаў, арганізацыі харчавання навучэнцаў.

Пастановай вызначана, што прыём (паступленне) дзiцяцi ў адукацыйную ўстанову  пасля перанесенага захворвання павінен ажыццяўляцца па прадстаўленні медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Пры прыёме дзіцяці ва ўстанову для дзяцей-сірот дадаткова да медыцынскай даведкі прадастаўляецца выпіска з медыцынскіх дакументаў.

Згодна з дакументам, для некаторых работнікаў устаноў адукацыі прадугледжана абавязковае гігіенічнае навучанне: гэта тычыцца работнікаў аб`ектаў харчавання — перад іх паступленнем на працу і ў далейшым адзін раз у год;  кіраўнікоў, выхавальнікаў і памочнікаў выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, прыбіральшчыкаў памяшканняў, работнікаў плавальных басейнаў і пральняў, загадчыкаў гаспадаркай, намеснікаў кіраўнікоў па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце — перад паступленнем на працу і ў далейшым адзін раз у два гады.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Надзея Нікалаева
Звязда, 10 жніўня 2019
 
Дата публикации:10.08.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:571
 
Ключевые слова:
Гигиена Санитария Начальное образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме