https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сусветны банк выдзеліў грошы на рамонт сельскіх школ Беларусі


Дадатковае фінансаванне ў памеры 90 мільёнаў еўра выдзелена па праекце "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь".
Сусветны банк выдзеліў 90 мільёнаў еўра на рамонт і мадэрнізацыю беларускіх школ у рэгіёнах, паведамляецца на сайце СБ. Грошы дазволяць працягнуць працу ў рамках праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь".

Мяркуецца, што іх выдаткуюць на школы ў малых гарадах і вёсках. У прыватнасці, на гэтыя сродкі правядуць рамонт будынкаў і аснасцяць іх новым абсталяваннем. Акрамя таго, у асобных школах плануецца стварыць цэнтры інавацыйнай адукацыі.

"Гэты праект дапаможа павысіць узровень навучання дзяцей у сельскай мясцовасці, паколькі якасць адукацыі дзіцяці не павінна залежаць ад таго, дзе яно нарадзілася", - заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Алекс Крэмер.

Праект таксама павінен дапамагчы Беларусі ацаніць, наколькі паспяхова дзеці засвойваюць вучэбную праграму. Пры падтрымцы Сусветнага банка у 2018 годзе Беларусь прыняла ўдзел у Міжнароднай праграме па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (PISA). Дадатковае фінансаванне дазволіць Беларусі ўзяць удзел у такіх жа даследаваннях ў 2021 і 2024 гадах.

У Беларусі ўжо ёсць паспяховы вопыт супрацоўніцтва з Сусветным банкам у галіне адукацыі. У прыватнасці, у 2015 годзе наша краіна выкарыстала грант Фонду інстытуцыйнага развіцця Сусветнага банка для апрабацыі ў школах "падушавога" фінансавання, выдзялення сродкаў у разліку на аднаго вучня. Эксперымент быў прызнаны паспяховым, і з 2019 года беларускі ўрад пачатак ўкараняць гэты вопыт ва ўсіх сярэдніх школах краіны.

Мінск, 19 красавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:616
 
Ключевые слова:
Финансы Сельские школы Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме