https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Huawei адзначае важнасць супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ


Важнасць развіцця супрацоўніцтва з вядучымі беларускімі ВНУ ў галіне фундаментальнай навукі адзначыў старшы віцэ-прэзідэнт буйнейшай кітайскай кампаніі Huawei Віктар Чжан у час Міжнароднага дня інавацый у Ташкенце.
Віктар Чжан падкрэсліў, што Huawei пастаянна інвестуе ў развіццё і адукацыю маладых талентаў. Так, штогод кампанія накіроўвае студэнтаў, у тым ліку з Беларусі, на вучобу ў Кітай. Huawei ўкладвае значныя рэсурсы ў базавыя інавацыйныя распрацоўкі.

Прыкладна 10-15 працэнтаў выручкі кампаніі накіроўваецца на гэтыя мэты, у прыватнасці ў мінулым годзе - $13,2 млрд. У першую чаргу гэта інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, новыя матэрыялы. І тут асаблівую значнасць набывае ўзаемадзеянне з замежнымі партнёрамі.

"Перад намі вялікія выклікі і магчымасці ў сферы новых тэхналогій, мы павінны сумесна працаваць у плане пашырэння інавацый", - сказаў старшы віцэ-прэзідэнт Huawei.

Міжнародны дзень інавацый, у ліку асноўных арганізатараў якога выступае Huawei, сабраў у Ташкенце больш за 200 прадстаўнікоў розных напрамкаў ІКТ-галіны, вышэйшых навучальных устаноў, СМІ, экспертаў з 13 краін.

25 верасня 2018, Ташкент
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2018
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:739
 
Ключевые слова:
Huawei Инновации Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме