https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінадукацыі патлумачыла, у чым будзе розніца паміж гімназіямі і школамі


На працягу красавіка чыноўнікі вызначацца з тым, хто зможа па прапісцы прэтэндаваць на месца ў гімназіях.
Розніца паміж праграмай у гімназіях і школах будзе толькі ў старэйшых класах, заявілі ў міністэрстве адукацыі Беларусі.

З гэтага года ўказам прэзідэнта адменены ўступныя іспыты ў пятыя класы беларускіх гімназій. Замест гэтага дзяцей будуць браць па прапісцы.

Вызначацца з адрасамі будуць мясцовыя органы ўлады. Як паведаміла "СБ. Беларусь сегодня" са спасылкай на Мінадукацыі, усё павінна быць вядома ўжо да канца красавіка — тады і стане зразумела, хто зможа прэтэндаваць на вучобу ў гімназіях.

У цэлым жа паміж гімназіямі і школамі адрозненняў амаль не застаецца. Цяпер сярэднім школам таксама дадуць магчымасць выдзяляць па пяць гадзін на замежныя мовы ў пятых-сёмых класах — раней гэта было толькі ў гімназіях. Зрэшты, дадатковы час можна будзе размяркоўваць і на іншыя навучальныя праграмы.

"Розніца паміж гімназіямі і школамі захаваецца хіба што ў 10 — 11-х класах. У гімназіях старэйшая школа будзе прапаноўваць выключна профільнае навучанне, у той час як у звычайных агульнаадукацыйных навучальных установах — па выбары вучняў і іх бацькоў, іншымі словамі, ёсць і базавыя, і тыя ж профільныя класы", — паведаміла газета.

Нагадаем, што пры наяўнасці свабодных месцаў у старэйшыя класы гімназій вучняў будуць набіраць па ўступных іспытах — хлопцы будуць здаваць вывучаемыя на павышаным узроўні прадметы.

Як абяцаюць чыноўнікі, тых, хто ўжо залічаны ў гімназіі і не адносіцца да іх па прапісцы, змены не закрануць. Даведацца, якія адрасы адносяцца па прапісцы да гімназій, можна будзе на сайтах мясцовых выканкамаў.

Мінск, 6 красавіка 2018
Sputnik
 
Дата публикации:06.04.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:943
 
Ключевые слова:
Школьная программа Гимназия Средняя школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме