https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Школьнікі з Мінска паказалі адзін з лепшых рэзультатаў на міжнароднай анлайн-алімпіядзе па англійскай мове Skyeng Super Cup Autumn 2017


Пра гэта паведамілі арганізатары спаборніцтва.
Гэтай восенню Мінск увайшоў у топ-5 гарадоў, школьнікі з якіх лепш за ўсіх выступілі на Skyeng Super Cup Autumn 2017. У алімпіядзе ўдзельнічалі 103 тыс. вучняў 5-11 класаў з 3 тыс. гарадоў і населеных пунктаў 23 краін свету.

Алімпіяда прайшла пры падтрымцы стратэгічнага партнёра ПАТ "Растэлекам" і Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта (МПДУ).

Самы высокі сярэдні бал набралі школьнікі з Яраслаўля, Новакузнецка, Самары, Сарова (Расія), а таксама вучні Мінска.

Алімпіяда складалася з трох тураў: трэніровачны, асноўны і супертур.

Першыя два ўключалі чатыры абавязковыя блокі: аўдзіраванне, чытанне, заданні на граматыку, заданні на лексіку.

Супертур складаўся з блока speaking. Рэзультаты спаборніцтва паказалі, што найбольш высокі ўзровень валодання англійскай мовай дэманструюць школьнікі ў 7-м класе.

Вучні выпускных класаў (9-11) вызначыліся самымі нізкімі рэзультатамі. Толькі 0,1 працэнта ўдзельнікаў набралі 100 балаў са 100 магчымых, 5 працэнтаў удзельнікаў атрымалі больш за 90 балаў, добрага рэзультату - больш за 70 балаў - дабіліся ўсяго 27 працэнтаў школьнікаў.

Першая Міжнародная алімпіяда Skyeng Super Cup прайшла вясной 2017 года, у ёй прынялі ўдзел 82,5 тыс. школьнікаў з тысячы гарадоў і населеных пунктаў 60 краін свету.

Галоўным арганізатарам алімпіяды выступае анлайн-школа англійскай мовы Skyeng (ТАА "Адукацыйныя тэхналогіі") пры падтрымцы партнёраў.

14 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.11.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1282
 
Ключевые слова:
Олимпиада Английский язык Skyeng Super Cup
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме