https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пашыраць "тарашкевіцу" на сённяшні дзень немэтазгодна


Браніслаў Тарашкевіч фактычна сістэмазаваў беларускую мову, але адбыліся тыя працэсы і змены, якія не дазваляюць сёння вярнуцца да "тарашкевіцы".
Пытанне актуальнасці ўжывання "тарашкевіцы" на пісьме рэгулярна становіцца тэмай для дыскусій у грамадстве. Пра сучасны стан беларускай мовы і "тарашкевіцу" распавёў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Ігар Капылоў.

Навукоўцы рыхтуюць новую акадэмічную граматыку беларускай мовы Згодна яго словаў, "правапіс — гэта дамоўленасць аб перадачы слоў і граматычных форм мовы на пісьме. У аснову сучасных арфаграфічных і граматычных норм пакладзены нормы, замацаваныя ў граматыцы Тарашкевіча. Але прайшло амаль сто гадоў з часу выхаду граматыкі. Мова ў значнай ступені змянілася, як і змянілася сацыялінгвістычнае становішча. Зараз тарашкевіца выкарыстоўваецца вельмі абмежавана".

Таксама дырэктар Інстытута мовазнаўства ўпэўнены, што "з мэтай захавання стабільнасці сістэмы беларускай мовы тарашкевіцу ўводзіць абсалютна немэтазгодна. Дыскусіі на гэту тэму праводзіліся неаднаразова, але свайго плёну не далі.

Тым больш трэба думаць, як гэта адлюструецца на сістэме адукацыі, СМІ, рабоце выдавецтваў і, галоўнае, як будзе ўспрынята грамадствам у сённяшняй моўнай сітуацыі".

Ігар Капылоў лічыць, што "на сённяшні дзень пашыраць тарашкевіцу нематазгодна". Браніслаў Тарашкевіч зрабіў у свой час вялікую справу, фактычна сістэмазаваў беларускую мову. Для таго часу гэта была рэвалюцыйная і патрэбная з`ява. Але за 100 гадоў адбыліся тыя працэсы і змены, якія не дазваляюць сёння вярнуцца да "тарашкевіцы". 

Sputnik, 19 студзеня 2017
 
Дата публикации:19.01.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1595
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Правописание Тарашкевіца
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме