https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадскае аб`яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" прапануе Міністэрству адукацыі стварыць гімназіі з беларускай мовай навучання ў кожным раёне Беларусі


Адозва на імя міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова была прынятая 27 лістапада на пасяджэнні рады ТБМ.
"На сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў кіраўнік нашай краіны заявіў пра неабходнасць паляпшэння сітуацыі з беларускай мовай у сферы адукацыі, — гаворыцца ў звароце. — У сувязі з гэтым прапануем вам прыняць рашэнне аб стварэнні гімназій з беларускай мовай навучання ў кожным раёне нашай краіны. Гэта здыме пытанне аб навучанні дзяцей на беларускай мове ў сувязі з закрыццём малакамплектных школ у вёсках, а таксама падвысіць узровень адукацыі вучняў".

Як лічаць у ТБМ, пачаць стварэнне сеткі беларускіх гімназій можна з цэнтральных раёнаў Мінскай вобласці, да прыкладу, Стаўбцоўскага, які звязаны з жыццём і дзейнасцю класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, і Нясвіжскага, "дзе на высокім міжнародным узроўні папулярызуецца наша слаўная гісторыка-культурная спадчына".

Нагадаем, 7 кастрычніка, выступаючы са зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Беларусі варта забыцца пра паняцце "вораг" ці "свой", не адмаўляцца ад рускай культуры, але і памятаць пра тое, што мы беларусы і ў нас ёсць свая мова".

"Некаторыя дамарослыя знаўцы на ўсходзе пачынаюць нас папракаць у залішняй беларускасці. Што за глупства? Мы нацыя, а ў кожнай нацыі ёсць свае прыкметы. І галоўнае, акрамя тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэннасці, — гэта мова. Чаму мы павінны адмовіцца ад беларускай мовы?" — заявіў Лукашэнка.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2016
 
Дата публикации:27.11.2016
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1374
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Среднее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме