https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


13 верасня піянерыі Беларусі споўніцца 26 год


13 верасня самая масавая дзіцячая арганізацыя — грамадскае аб’яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" — святкуе Дзень нараджэння Піянерыі.
Больш за 500 юных, ініцыятыўных лідараў і актывістаў піянерскіх дружын з абласных і Мінскай гарадской піянерскіх арганізацый збяруцца ў сталіцы, каб па-піянерску адзначыць Дзень нараджэння арганізацыі.

На плошчы Дзяржаўнага сцяга адбудзецца ўрачыстая лінейка "Салют, Піянерыя!". Удзельнікі ўскладуць карзіну з 95 кветкамі да абеліска "Мінск — горад-герой". 95 лепшых акцябрат у складзе сямі лепшых каманд рэспубліканскай інтэлектуальна-творчай гульні "Пароль — "Акцябронак": будзь гатовы!" упершыню вымавяць словы ўрачыстага абяцання і атрымаюць першае піянерскае даручэнне.

У рытуале завязвання гальштукаў прымуць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, піянерскага руху, партнёры і сябры арганізацыі, Ганаровыя піянеры Беларусі, знакамітыя людзі краіны, якія ўнеслі ўклад у развіццё і працвітанне нашай краіны.

Падарункам для полькі ўступіўшых у арганізацыю стане наведванне Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пасадка першых сямі саджанцаў падчас агульнапіянерскай экалагічнай акцыі "Адновім лясы Беларусі" — гэта і першае піянерскае даручэнне, і кліч піянераў: "Правядзі зялёны патруль! Пасадзі дрэва!".

На лоне прыроды юныя піянеры прымуць удзел у конкурсе малюнкаў на асфальце "Захаваем зялёны свет". Кульмінацыяй свята стане падвядзенне вынікаў, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай інтэлектуальна-творчай гульні "Пароль — "Акцябронак": будзь гатовы!", конкурсу малюнкаў на асфальце, смачнай армейскай кашай і гарачай гарбатай. Завершыцца мерапрыемства экскурсійна-адукацыйнай праграмай "Дамашнія сябры — у аранжарэі трапічных раслін".

Сяргей Расолька, 12 верасня 2016
 
Дата публикации:12.09.2016
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1517
 
Ключевые слова:
День пионерии Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме