https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі рыхтуюць прапановы па павелічэнні зарплаты настаўнікам


Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.
"Гэта пытанне знаходзіцца на стадыі разгляду. Сёння працуюць прадстаўнікі розных ведамстваў, абмяркоўваюць розныя варыянты павышэння заработнай платы. Даручэнне кіраўніка дзяржавы будзе выканана", - сказаў Віктар Якжык.

Раней паведамлялася, што ўрад Беларусі сваёй пастановай устанавіў надбаўкі да заработнай платы настаўнікам, працуючым на пасадзе педагога дадатковай адукацыі, пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг у школе.

Як растлумачылі ў Мінадукацыі, прыняцце пастановы дасць магчымасць праводзіць аплату працы педагогу дадатковай адукацыі пры аказанні платных адукацыйных паслуг з улікам кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка. Напрыклад, педагог дадатковай адукацыі за другую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка атрымае надбаўку ў памеры 30 працэнтаў тарыфнай стаўкі, за першую кваліфікацыйную катэгорыю - 55 працэнтаў, за вышэйшую катэгорыю - 90 працэнтаў, за катэгорыю настаўніка-метадыста - 120 працэнтаў.

Звязда, 27 верасня 2016
 
Дата публикации:27.09.2016
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1073
 
Ключевые слова:
Зарплата Педагогика Бюджет Дополнительное образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме