https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 22,3 тыс. чалавек стануць студэнтамі бюджэтнай формы навучання ў гэтым годзе


Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.
Больш як 22,3 тыс. чалавек стануць студэнтамі бюджэтнай формы навучання ў гэтым годзе.  

Паводле слоў Вадзіма Богуша, у абітурыентаў запатрабаваны даволі шырокі спектр спецыяльнасцей - як тэхнічныя, так і педагагічныя, медыцынскія.

Традыцыйна вельмі папулярнымі сталі такія спецыяльнасці, як "міжнароднае права" ў БДУ, спецыяльнасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій у БДУ і БДУІР.

Пры гэтым першы намеснік міністра адзначыў, што з кожным годам усё больш абітурыентаў, якія нацэлены на атрыманне адукацыі ў канкрэтным універсітэце па канкрэтнай спецыяльнасці і якія мэтанакіравана рыхтуюцца да ўступных іспытаў. Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзённай бюджэтнай форме, завяршыўся 14 ліпеня.

Цяпер прыёмныя камісіі праводзяць аналіз дакументаў. Залічэнне на бюджэт завершыцца 24 ліпеня (у сілавыя ВНУ - 22 ліпеня, у творчыя - 28 ліпеня).

15 ліпеня 2016, Мінск
Святлана Васілеўская - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2016
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1164
 
Ключевые слова:
Бюджетная форма обучения Трудоустройство Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме