https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нарматыўна-падушавое фінансаванне ўжо зарэкамендавала сябе ў гарадскіх школах, але ў малакамплектных яно неэфектыўна


Такім меркаваннем падзялілася 29 жніўня намеснік прэм`ер-міністра Наталля Качанава перад пачаткам жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў "Адукацыя Віцебшчыны: даступнасць, якасць, эфектыўнасць".
"Нарматыўна-падушавое фінансаванне - гэта эксперымент, які зарэкамендаваў сябе для шэрага навучальных устаноў, перш за ўсё ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў гарадах. Школы розных рэгіёнаў прадаўжаюць далучацца да эксперыменту. У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці, напрыклад, сістэму пачалі прымяняць у поўным аб`ёме. Гэта добрая практыка, але ёсць нюансы, якія трэба ўлічваць. У малакамплектных школах эксперымент рэалізоўваць складана. Мы глыбока і дэталёва вывучаем гэту сістэму фінансавання. Калі яна дасць станоўчыя вынікі ў комплексе, распаўсюдзім вопыт на ўсю краіну", - рэзюмавала Наталля Качанава.

Першыя крокі ў гэтым напрамку робяцца ўжо некалькі гадоў, а пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага (нарматыўна-падушавога) фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі стартаваў 1 студзеня 2016 года і завершыцца 31 снежня бягучага года.

Ён рэалізуецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі гарадоў Баранавічы, Жодзіна, Магілёў, Наваполацк, Скідзель, Лідскага раёна, Савецкага раёна Гомеля і Першамайскага раёна Мінска, таксама ў асобных установах агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з пералікам, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

Сутнасць сістэмы ў агульных рысах заключаецца ў тым, што прымяняецца нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне і выхаванне ў разліку на аднаго навучэнца.

Мяркуецца, што такі падыход дазволіць пашырыць магчымасці кіраўніцтва кожнай асобнай установы адукацыі ў распараджэнні фінансамі на патрэбы школы і ў павышэнні аплаты працы педагагічных работнікаў.

У абласной жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў прымаюць удзел Наталля Качанава, намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

29 жніўня 2016, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2016
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1296
 
Ключевые слова:
Финансы Эксперимент Бюджет Конференция Оплата труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме