https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія ВНУ павялічваюць колькасць бюджэтных месцаў на медспецыяльнасці


Аб гэтым 5 чэрвеня паведаміла кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэма Герлоўская.
У беларускіх ВНУ ў бягучым годзе павялічваюць колькасць бюджэтных месцаў на медыцынскія спецыяльнасці. Платных таксама стане больш - за кошт ІТ.

Рэма Герлоўская адзначыла, што аб`ёмы падрыхтоўкі ў 2019 годзе крыху павялічаны ў параўнанні з мінулым годам. "На бюджэт павялічылі прыкладна на 200 месцаў, у асноўным за кошт медыцынскіх спецыяльнасцей", - сказала яна, растлумачыўшы, што размова ідзе аб медыка-прафілактычнай, медыка-дыягнастычнай справе, стаматалогіі, педыятрыі.

Акрамя таго, у ВНУ павялічылі колькасць бюджэтных месцаў на спецыяльнасці фізкультуры і спорту, спартыўна-педагагічнай дзейнасці. Колькасць платных месцаў вырасла за кошт IT-спецыяльнасцей.

"Тут даволі вялікі прырост - больш як 650 месцаў", - адзначыла прадстаўнік Мінадукацыі.

У цэлым у Беларусі ў бягучым годзе плануецца прыняць больш за 54,5 тыс. абітурыентаў. На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі набор таксама павялічаны. У прыватнасці, на дзённае бюджэтнае аддзяленне - больш як на 500 месцаў, у асноўным на медыцынскія спецыяльнасці. Усяго ў каледжы плануецца прыняць 40,4 тыс. абітурыентаў. Уступная кампанія бягучага года пройдзе без сур`ёзных змяненняў.

Некаторыя новаўвядзенні чакаюцца ў ВНУ. Напрыклад, у БДУ ў бягучым годзе ўпершыню будуць набіраць студэнтаў у інстытут, створаны сумесна з Даляньскім політэхнічным універсітэтам.

Акрамя таго, у Белдзяржуніверсітэце ўпершыню за доўгі час вернуцца да вячэрняй формы навучання. Такую групу набяруць на бізнес-адміністраванне ў Інстытуце бізнесу. У БДУІР на ваенны факкультэт у бягучым годзе ўпершыню плануюць прымаць дзяўчат.

5 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.06.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:582
 
Ключевые слова:
Абитуриент Медицина Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме