https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства адукацыі пастановай ад 10 ліпеня нумар 105 устанавіла формы правядзення выпускных экзаменаў у 2019/2020 навучальным годзе і пералік вучэбных прадметаў, па якіх яны будуць праводзіцца


Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Беларусі.
Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры пісьмовыя экзамены: беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку.

Для вучняў класаў, у якіх навучанне і выхаванне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі вялося на мове нацыянальнай меншасці - польскай або літоўскай, разам з гэтымі прадметамі абавязковай зацверджана польская або літоўская мова ў пісьмовай форме.

У каледжах мастацтваў, сярэдніх школах - каледжах мастацтваў і гімназіях - каледжах мастацтваў дзевяцікласнікі разам з асноўнымі будуць здаваць адзін з вучэбных прадметаў на выбар.

Экзамен будзе праводзіцца ў практычнай форме.

Адзінаццацікласнікам у новым навучальным годзе трэба будзе пісьмова здаваць матэматыку, беларускую мову або рускую мову на выбар. Вуснымі будуць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Вучні з класаў нацыянальных меншасцей таксама здаюць пісьмовы экзамен па польскай або літоўскай мове.

Адзінаццацікласнікі сярэдніх школ - каледжаў мастацтваў, гімназій - каледжаў мастацтваў здаюць дадатковы практычны выпускны экзамен па выбары, накіраваны на развіццё іх творчых здольнасцей.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня.

22 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:529
 
Ключевые слова:
Выпускные экзамены
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме