https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 700 тыс. дзяцей у новым навучальным годзе будуць атрымліваць харчаванне бясплатна


Больш за 700 тыс. вучняў будуць атрымліваць харчаванне ў новым навучальным годзе бясплатна, паведаміла начальнік аддзела па арганізацыі харчавання Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Люцыя Міхальчук.
"Бясплатнае харчаванне атрымліваюць 17 катэгорый вучняў. Усяго такім харчаваннем будзе ахоплена больш за 700 тыс. чалавек", - сказала Люцыя Міхальчук.

За кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў у новым навучальным годзе бясплатнае адна-, двух- і трохразовае харчаванне будуць атрымліваць 13 катэгорый вучняў, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, - яшчэ чатыры катэгорыі.

За аплату бацькоў будуць харчавацца каля 350 тыс. вучняў.

"Абавязковасць харчавання нарматыўнымі прававымі актамі не ўстаноўлена. У выпадку адмовы ад харчавання пісьмовай заявы ад бацькоў не патрабуецца. Разам з тым мы ўпэўнены, што бацькі паклапоцяцца аб тым, каб дзіця атрымлівала гарачае харчаванне ў школе", - падкрэсліла начальнік аддзела.

16 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2023
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:211
 
Ключевые слова:
Школьное питание Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме