https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для БДУ і БНТУ выдзеляць грошы з бюджэту на барацьбу з COVID-19


Для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта выдзеляць грошы з бюджэту на барацьбу з COVID-19. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 кастрычніка 2020 года №622 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства адукацыі атрымае сродкі на аднаўленне выдаткаў (у тым ліку выдаткаў за кошт сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы) на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання COVID-19 у суме Br166,3 тыс. З іх для БДУ будзе прызначацца амаль Br35 тыс., БНТУ — Br131,3 тыс.

Гэтай жа пастановай адобрана выдзяленне Мiнiстэрству па надзвычайных сітуацыях больш як Br1,7 млн для авансавага плацяжу за чатыры пажарныя аўталесвіцы.

Грошы будуць выдзелены Міністэрствам фінансаў у 2020 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Звязда, 31 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:31.10.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:450
 
Ключевые слова:
Финансы Коронавирус Бюджет БГУ БНТУ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме