На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў прадастаўлена магчымасць паўдзельнічаць у трэцім этапе рэпетыцыйнага тэставання ў электронным фармаце. РІКВ звяртае ўвагу абітурыентаў на тое, што папярэдняй рэгістрацыі для тэставання ў рэжыме анлайн не патрабуецца.
Рэпетыцыйнае тэставанне арганізуецца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі: руская, беларуская мова, фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час).
Для ўдзелу абітурыентам неабходна, як і раней, зарэгістравацца ў сваім асабістым кабінеце на сайце РІКВ, пры гэтым можна будзе скарыстацца адной або некалькімі свабоднымі аплатамі, якія былі вернуты пры адмене раней запланаваных сеансаў рэпетыцыйнага тэставання, або ажыццявіць аплату з дапамогай сістэмы "Разлік" (АРІП).
Паслуга па праходжанні трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэставання анлайн даступна на сайце РІКВ з 19 мая на працягу даволі доўгага часу, каб усе жадаючыя маглі ёю скарыстацца.
19 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
19 мая 2020, Мінск
БЕЛТА