Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах у 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі ад 13 лютага 2020 года нумар 12.
Даты правядзення ЦТ:
* беларуская мова - 13 чэрвеня, субота;
* руская мова - 15 чэрвеня, панядзелак;
* грамадазнаўства - 17 чэрвеня, серада;
* матэматыка - 19 чэрвеня, пятніца;
* біялогія - 21 чэрвеня, нядзеля;
* замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 23 чэрвеня, аўторак;
* хімія - 25 чэрвеня, чацвер;
* фізіка - 27 чэрвеня, субота;
* гісторыя Беларусі - 29 чэрвеня, панядзелак;
* геаграфія - 1 ліпеня, серада;
* сусветная гісторыя (навейшы час) - 4 ліпеня, субота.
Рэзервовымі днямі правядзення ЦТ устаноўлены:
* 8 і 10 ліпеня - беларуская і руская мовы;
* 8 і 12 ліпеня - грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя навейшага часу.
У пастанове змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Час работы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботу (2 і 30 мая) - з 9.00 да 18.00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 5 ліпеня.
Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00.
Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 12 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) - з 15 ліпеня.
28 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
28 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА