https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 90 студэнтаў і супрацоўнікаў удзельнічаюць у крэатыўным праекце «PROлето з БДУ»


Старт быў дадзены на гэтым тыдні. Званне найлепшага разыграюць у чатырох намінацыях: спорт, кулінарыя, б’юці і блогасфера.
Напрыклад, кулінары рыхтуюць любую страву з амерыканскай кухні, выкарыстоўваючы мяса, бульбу, лісце салаты, зеляніну, таматы і цыбулю. З гэтага набору неабходна прэзентаваць таксама аўтарскі рэцэпт. Ацэньвае шэдэўры шэф-кухар і лепшы майстар барбекю ў Беларусі Павел Галянкоў. Дарэчы, у кулінарным паядынку выступаюць прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці Міхаіл Чарапеннікаў, а таксама дэкан ФМА Віктар Шадурскі.

Стварыць дзённы, вячэрні, вясельны або любы іншы макіяж прапанавана канкурсантам б’юці-сферы. Тут лепшых вызначыць каманда «Art of Beauty» на чале з топ-стылістам Беларусі і заснавальнікам студыі прыгажосці «Stilisto» Аляксандрам Кірынюком. Свае сілы ў гэтым кірунку разам са студэнтамі праверыць намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях фізічнага факультэта Людміла Ляшэнка.

Для спартсменаў першым заданнем стане шэраг практыкаванняў, падзеленых на мужчынскія, жаночыя і агульныя: адцісканні, планка, перакладзіна, падцягванні і іншыя.Экспертам выступіць член зборнай па спартыўнай аэробіцы, трэцякурсніца механіка-матэматычнага факультэта БДУ Аліна Яўсюк. Сярод канкурсантаў заяўлена загадчыца кафедры фізічнага выхавання і спорту Юлія Маслоўская.

Блогеры-пачаткоўцы запішуць на відэа самапрэзентацыю. Якасць і змест апавядання ацэняць спецыялісты Акадэміі блогераў.

Выкананыя заданні канкурсантаў будуць размешчаны ў асабістых акаўнтах сацыяльных сетак «УКантакце», Instagram або Twitter пад хэштэгамі # летоспрофкомомбгу і # proлето.

Па выніках першага тыдня вызначаць васьмёрку лепшых канкурсантаў па кожнай тэматыцы для праходжання ў наступны этап. Да 28 жніўня застанецца васьмёрка наймацнейшых, якая пазмагаецца ў фінале ў пачатку верасня.

Акрамя конкурснай часткі ўдзельнікаў чакаюць майстар-класы ад экспертаў у кожнай з прадстаўленых абласцей.

За развіццём праекта «PROлето з БДУ» можна сачыць у профілях «УКантакце» і Instagram.

Арганізатарам праекта выступае Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 5 жніўня 2020
 
Дата публикации:05.08.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:398
 
Ключевые слова:
Соцсети Конкурс # proлето
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме