https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Гомелі атрымалі партфелі ад БСЖ да 1 верасня


Выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Чыгуначнага раёна Гомеля 26-га жніўня атрымалі партфелі са школьнымі прыладамі ад абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і адміністрацыі раёна.
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі БСЖ Алена Клічкоўская нагадала, што па ўсёй краіне ўжо не першы год напярэдадні 1 верасня праходзіць дабрачынная акцыя, падчас якой дзецям ўручаюць партфелі і школьныя прыналежнасці. Да яе актыўна падключаюцца грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы.

«Мы стараемся надаць увагу кожнаму першакласніку і зрабіць так, каб Дзень ведаў стаў сапраўдным святам абсалютна для ўсіх школьнікаў», — падкрэсліла яна.

Па словах Алены Клічкоўскай, у абласной акцыі бяруць удзел 25 раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын. «Больш за 150 партфеляў БСЖ сёння уручае па ўсёй вобласці», — дадала старшыня абласной арганізацыі.

З хваляваннем і нецярпеннем гасцей з падарункамі чакалі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, дзе з 2014 года выхоўвае хлопчыкаў і дзяўчынак Наталля Батурына. У прасторным утульным доме жывуць 12 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. «Усе дзеткі розныя, ёсць у тым ліку з асаблівасцямі развіцця. І хай першы год, прызнаюся, было цяжка, здараліся і слёзы, і хвіліны адчаю, то зараз магу з упэўненасцю сказаць: тут мая душа. Не ўяўляю сваё жыццё без дзяцей», — прызналася маці-выхавальніца. У гэтым годзе ў першы клас рыхтуецца пайсці Данііл. Са сваімі школьнымі сябрамі 1 верасня сустрэнуцца 8 хлопчыкаў і дзяўчынак з сям’і. Двое старэйшых хлопцаў з’язджаюць асвойваць будаўнічыя спецыяльнасці ў Калінкавіцкі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй.

З цікавасцю вывучалі змесціва ранцаў і дзеці з сям’і Людмілы і Анатоля Казачэнкаў. Бацькі выхоўваюць у дзіцячым доме сямейнага тыпу 11 хлопчыкаў і дзяўчынак. «У гэтым годзе ў нас 10 школьнікаў. Упершыню за парту рыхтуецца сесці Мілана», — распавяла Людміла Казачэнка. Яна падзялілася, што асноўны сакрэт згуртаванай дружнай сям’і — узаемаразуменне, павага і любоў. «Мы выхоўваем дзяцей у атмасферы міру і творчасці. Хлопцы любяць спяваць, танцаваць. А яшчэ яны вельмі любяць сваю радзіму, растуць сапраўднымі патрыётамі», — дадала мама.

Ранцы сёння атрымалі і двайняткі-першакласніцы Ганна і Маша Кіткіны.

Уручаючы партфелі дзяўчынкам старшыня абласной арганізацыі БСЖ павіншавала ўсіх з надыходзячым новым навучальным годам.

«Дзень ведаў — гэта заўсёды свята, пачатак новага навучальнага года ў жыцці кожнага школьніка. Няхай ён падорыць вам радасць і поспехі. Бывайце здаровы, жывіце дружна, вучыцеся на дзясяткі», — сказала Алена Клічкоўская.

Кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Сівакоў пажадаў, каб атрыманыя ў школе веды хлопцы змаглі выкарыстаць у далейшым жыцці: «Удачы вам у навучальным годзе, асабліва тым, хто ідзе ў першы клас. Няхай школьныя гады будуць часам перамог і дасягненняў. Стабільнасці, дабра і міру».

Для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу сёння падрыхтавалі і невялікія тэатралізаваныя выступы, падчас якіх нагадалі аб правілах паводзінаў у школе, пра каштоўнасць ведаў. У адказ рабяты прачыталі вершы, выканалі песні, у якіх паабяцалі добра вучыцца і любіць радзіму. «Дзякуй за клопат і ўвагу, за падтрымку і добрыя словы», — падзякавалі яны гасцям.

Звязда, 26 жніўня 2020
 
Дата публикации:26.08.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:428
 
Ключевые слова:
Гомель День знаний Благотворительность Белорусский союз женщин Учебный год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме