https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства адукацыі трымае на кантролі, як школы выконваюць санітарныя нормы, у тым ліку ў частцы дамашніх заданняў


Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Ірына Каржова.
Спецыяліст адзначыла, што Мінадукацыі звяртае асаблівую ўвагу на папярэджанне перагрузкі вучняў, выкананне санітарных норм і правіл у частцы аб`ёму дамашняга задання па кожным прадмеце.

"У сваіх інструктыўных пісьмах да пачатку навучальнага года Мінадукацыі акцэнтавала ўвагу на гэтым пытанні. Функцыя адміністрацыі ўстановы адукацыі - забяспечыць няўхільнае выкананне патрабаванняў СанПіН", - сказала Ірына Каржова.

Ведамства праводзіць маніторынг, як у школах выконваюць гэтыя патрабаванні. Аналіз паказвае, што пытанне знаходзіцца на кантролі адміністрацый, дадала яна.

"Увесь складаны, новы матэрыял настаўнік павінен растлумачыць у час урока. Дамашняе заданне прызначана для замацавання і паўтарэння матэрыялу, які быў пройдзены ў школе", - нагадала прадстаўнік Мінадукацыі.

Згодна з санітарнымі нормамі на выкананне дамашняга задання ў другім класе адводзіцца да 1,2 гадзіны, у трэцім-чацвёртым - 1,5 гадзіны. У пяці- і шасцікласнікаў на дамашку павінна ісці дзве гадзіны. У сёмых і восьмых класах на гэта адводзіцца 2,5 гадзіны. Для старшакласнікаў норма - тры гадзіны. Першакласнікам дамашнія заданні не павінны задавацца на працягу ўсяго навучальнага года.

Як паведамлялася, 26 жніўня Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, звярнуў увагу на недапушчальнасць занадта вялікай нагрузкі на дзяцей у школах, асабліва дамашнімі заданнямі.

27 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:521
 
Ключевые слова:
Домашнее задание Санитарные нормы Школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме