https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Школы атрымаюць у гэтым годзе 1 тыс. інтэрактыўных сэнсарных сістэм


Аб гэтым 28-га жніўня паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова.
Школы атрымаюць у гэтым годзе 1 тыс. інтэрактыўных сэнсарных сістэм, а па абноўленых праграмах будуць навучацца вучні з 1-га па 9-ы клас.

"У 2019 годзе прадаўжаецца цэнтралізаванае аснашчэнне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі сучасным абсталяваннем для вучэбных кабінетаў хіміі і біялогіі. Ва ўстановы адукацыі будзе пастаўлена 1 тыс. інтэрактыўных сэнсарных сістэм. Усё гэта садзейнічае павышэнню якасці адукацыі", - растлумачыла Ірына Каржова.

Цэнтралізаваная пастаўка такога абсталявання пачалася з 2013 года, з таго часу аснашчаны звыш 600 кабінетаў фізікі і больш за 360 кабінетаў хіміі, з 2019 года такое абсталяванне паступае ў кабінеты біялогіі. Свае дзверы з пачаткам навучальнага года адчыняць для школьнікаў крыху больш за 3 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

"Заняткі пачнуць амаль 1,03 млн вучняў, з якіх 115 тыс. - першакласнікі. Радасна адзначыць, што ўжо на працягу некалькіх гадоў колькасць вучняў у школах павялічваецца, у тым ліку і колькасць першакласнікаў", - сказала Ірына Каржова.

Яна таксама канстатавала, што практычна ўжо ўсім школам падпісаны пашпарты гатоўнасці. Паводле яе слоў, усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ўкамплектаваны педагагічнымі кадрамі - гэта звыш 90 тыс. настаўнікаў.

Ірына Каржова таксама нагадала, што ў 2019/2020 годзе завяршаецца пераход на новыя вучэбныя праграмы на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

"Яны ўводзяцца ў дзявятым класе і ўжо ў 2019/2020 навучальным годзе па абноўленых вучэбных праграмах будуць навучацца з 1-га па 9-ы клас. Канчатковы пераход на новыя вучэбныя праграмы будзе завершаны ў 2021/2022 навучальным годзе", - расказала прадстаўніца Мінадукацыі.

Яна адзначыла, што асновы бяспекі жыццядзейнасці як прадмет будуць вывучацца ў 2-5-х класах - каб разгрузіць школьнікаў. Ірына Каржова падкрэсліла, што ў 8-9-х класах прадугледжана магчымасць вывучаць прадметы на павышаным узроўні - як у сярэдняй школе, так і ў гімназіях.

Працягваецца рэалізацыя профільнага навучання ў 10-11-х класах, з бягучага года адкрываюцца класы спартыўна-педагагічнай накіраванасці.

У гэтым навучальным годзе прадоўжыцца і арганізацыя прафесійнай падрыхтоўкі для вучняў 10-11-х класаў, якія вывучаюць усе прадметы на базавым узроўні.

У мінулым годзе прафесійная падрыхтоўка была прадастаўлена 21 тыс. дзесяцікласнікаў. Чакаецца, што ў бягучым годзе лічба складзе каля 42,5 тыс. Пералік для падрыхтоўкі ўключае амаль 100 прафесій.

Намесніца дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі Мінадукацыі Людміла Раманоўская больш падрабязна расказала аб абноўленых вучэбных праграмах: "Напрыклад, раней трыганаметрыя вывучалася і ў 8-м, і ў 9-м класе. На думку вучняў, педагогаў, бацькоў, яна была крыху складаная для васьмікласнікаў. Цяпер дзеці вывучаюць яе толькі ў 9-м класе. Некаторыя літаратурныя творы перанесены - напрыклад, "Мёртвыя душы" Гогаля з праграмы 9-га класа перайшлі ў праграму 10-га".

Таксама ліквідаваны нестыкоўкі ў праграмах па матэматыцы і фізіцы, ва ўсіх без выключэння вучэбных праграмах скарочаны пералік тэрмінаў і паняццяў, якія абавязковыя для засваення. Выкладанне біялогіі таксама зведала змяненні.

"У мінулым годзе мы атрымалі кансалідаванае меркаванне педагогаў аб тым, што ёсць неабходнасць перагледзець колькасць лабараторных і практычных работ. Пасля дэталёвага абмеркавання і дасканалай прапрацоўкі было прынята рашэнне, што частку лабараторных работ трэба перанесці ў дэманстрацыйныя доследы. І ў 2019/2020 навучальным годзе сямікласнікі будуць займацца па вучэбнай праграме, адкарэкціраванай з улікам такога адукацыйнага запыту", - расказала Людміла Раманоўская.

Тое ж датычыцца і праграмы па геаграфіі, дзе зменшана колькасць падагульняючых практычных работ. Як паведамлялася, мерапрыемствы да Дня ведаў у бягучым годзе пройдуць у панядзелак, 2 верасня.

Да 1 верасня плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць дзіцячых садоў на больш як тысячу месцаў, восем школ-новабудоўляў на 7288 месцаў.

28 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:519
 
Ключевые слова:
Школа Учебный год Среднее образование Школьная программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме