https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сусветны банк дапаможа палепшыць вышэйшую адукацыю ў Беларусі


Рэалізацыю праектаў у галіне аховы здароўя і адукацыі абмеркаваў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка на сустрэчы з прадстаўніком банка.
Мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі ў Беларусі абмеркавалі намеснік прэм`ер-міністра рэспублікі Ігар Петрышэнка і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў нашай краіне Аляксандр Крэмер, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.

"Падчас сустрэчы абмеркаваныя пытанні рэалізацыі праектаў (...), якія накіраваны на ўдасканаленне ўмоў для навучання дзяцей і моладзі, мадэрнізацыі інфраструктуры ўстаноў адукацыі, ўкаранення ў адукацыйны працэс новых перадавых методык, інавацыйных тэхналогій", - паведамілі ў прэс-службе.

Гаворка ідзе аб рэалізацыі праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь", а таксама аб падрыхтоўцы іншага праекта, прысвечанага мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў краіне.

У прэс-службе падкрэслілі, што ў Беларусі надаецца вялікая ўвага развіццю сістэмы адукацыі, якая з`яўляецца найважнейшым фактарам для развіцця ўсіх галін эканомікі.

Ігар Петрышэнка і Аляксандр Крэмер адзначылі, што ва ўрада Беларусі і Сусветнага банка атрымалася выбудаваць канструктыўнае ўзаемадзеянне, бакі зацікаўлены ў далейшым умацаванні і развіцці супрацоўніцтва.

Адзначаецца таксама, што ўдзельнікі сустрэчы разгледзелі і шэраг пытанняў аб сумесных дзеяннях па рэалізацыі праграм у галіне аховы здароўя.

Праекты Сусветнага банка і ўрада Беларусі ў сацыяльнай сферы за апошнія гады перавысілі 300 мільёнаў долараў. Сярод сацыяльных праектаў, што рэалізуюцца ў рэспубліцы, - рамонт сельскіх школ, мадэрнізацыя ўстаноў адукацыі і аснашчэнне іх абсталяваннем, а таксама мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя.

Мінск, 19 верасня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:550
 
Ключевые слова:
Всемирный банк Высшее образование Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме