https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У НАН Беларусі заснавалі тры новыя прэміі для маладых навукоўцаў


Прэзідыум НАН Беларусі прыняў рашэнне заснаваць тры новыя прэміі для маладых навукоўцаў.
Прэмія імя акадэміка Жарэса Алфёрава будзе прысуджаецца ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук. Прэмія імя акадэміка Васіля Купрэвіча — у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук. Прэмія імя акадэміка Усевалада Ігнатоўскага — у галіне гуманітарных і сацыяльных навук. 

Прэміі будуць прысуджацца штогод маладым навукоўцам ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня конкурснага года, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі і апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія пяць гадоў. Суіскальнікамі прэмій могуць быць асобныя навукоўцы ці аўтарскія калектывы (у складзе не больш за тры чалавекі). Памер грашовай часткі кожнай з прэмій  складае 100 базавых велічынь. Будуць прысуджацца дзве прэміі акадэміка Жарэса Алфёрава, чатыры прэміі акадэміка Васіля Купрэвіча і адна  прэмія  Усевалада Ігнатоўскага.

Рашэнне прысвоіць прэміям імёны славутых беларускіх вучоных прынятае для ўвекавечання іх памяці, папулярызацыі ведаў пра гісторыю беларускай навукі, фарміравання пачуцця нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму ў моладзі.
***   ***   ***
Жарэс Алфёраў —лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, замежны член НАН Беларусі, палітычны дзеяч. Унёс неацэнны ўклад у развіццё фізікі паўправаднікоў, паўправадніковай і квантавай электронікі, тэхнічнай фізікі. Заклаў асновы новага навуковага кірунку.

Васіль Купрэвіч — выбітны навуковец, батанік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, у 1952-1969 гадах узначальваў Акадэмію навук БССР. Яго навуковая дзейнасць была прысвечана фізіялогіі хворай расліны, сістэматызацыі грыбоў. Акадэмік Купрэвіч паклаў пачатак новаму кірунку ў вывучэнні глебы - глебавай энзімалогіі.
Усевалад Ігнатоўскі — вядомы вучоны ў галіне гісторыі, грамадскі і палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук (са снежня 1928 года па студзень 1931 года) і адначасова дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай АН.

Прэзідыум Акадэміі навук таксама прыняў рашэнне адмяніць прэміі НАН Беларусі і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) для маладых навукоўцаў. Гэта дазволіць выключыць дубліраванне прэмій, што прысуджаюцца.

Надзея Нікалаева
Звязда, 26 чэрвеня 2019

 
Дата публикации:26.06.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:717
 
Ключевые слова:
Академия Наук Премии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме