https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


«Беллегпрам» прадставіў больш за 200 мадэлей адзення дзелавога стылю на форуме для настаўнікаў


Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллегпрам» Марына Васькевіч.
Сумесна з падшэфнай сталічнай школай нумар 101 канцэрн «Беллегпрам» правёў выставачна-адукацыйны форум «Дзелавы фэст» для прадстаўнікоў устаноў адукацыі Маскоўскага раёна. У праграме мерапрыемства — адукацыйная сесія ад кіраўніка дызайн-цэнтра «Камволь», члена Саюза дызайнераў Беларусі Эльвіры Жвікавай і выстаўка-продаж адзення дзелавога стылю.

«Сёння мы хацелі б пабыць педагогамі для педагогаў, расказаць і паказаць, як выглядаць стыльна і актуальна. Паколькі настаўнік для дзяцей у школе — гэта не толькі скарбніца ведаў, але і ўзор для пераймання, у стылі ў тым ліку. На выставе-продажы прадстаўлена больш за 200 мадэлей вырабаў дзелавога стылю, якія, упэўнена, спадабаюцца ўдзельнікам мерапрыемства і ўпрыгожаць педагогаў у новым навучальным годзе. Прэзентуем тут і аксесуары ад кампаніі „Галантэя“, якія могуць стаць элегантнымі акцэнтамі дзелавых вобразаў», — расказала намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталля Мурашка.

Яна адзначыла, што такое мерапрыемства — прадаўжэнне шэрага фэшн-мерапрыемстваў, якія канцэрн правёў ужо для педагагічных работнікаў. «У красавіку сумесна з Нацыянальнай школай прыгажосці мы прэзентавалі ўжо калекцыі адзення для педагогаў, а ў маі на базе Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі правялі выстаўку-прэзентацыю дзелавога адзення для больш як 500 прадстаўнікоў устаноў адукацыі сталіцы», — дадала намеснік старшыні.

Звязда, 26 жніўня 2022
 
Дата публикации:26.08.2022
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:996
 
Ключевые слова:
Дрескод Деловой костюм Беллегпром Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме