https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінская агароднінная фабрыка распрацавала рэцэптуры фітачаёў для школьнікаў


Прэзентацыю-дэгустацыю навінак арганізавалі спецыялісты раённага камбіната школьнага харчавання і Мінскай агародніннай фабрыкі ў школьных сталовых Фрунзенскага раёна.
Рабочыя назвы новых чайных напояў — «Вітамінка», «Выдатнік», «Чэмпіён» і г.д.

Купажы з сушаных пладоў шыпшыны, ягад і лісця чорных парэчак, лісця маліны, кветак каркадэ, ліпы і ягад чарніц атрымалі высокую ацэнку бацькоў і дзяцей. Наступны этап сумеснай работы спецыялістаў тэхналагічнай службы камбіната і Мінскай агародніннай фабрыкі — дапрацоўка і ўкараненне фітачаёў у школьнае меню.

Участак па вырошчванні лекавых траў з багатай калекцыяй раслін еўрапейскай і далёкаўсходняй флоры існуе на Мінскай фабрыцы агародніны амаль 30 гадоў. Пры апрацоўцы траў не прымяняюцца мінеральныя ўгнаенні і хімічныя рэчывы. Увесь працэс вырошчвання праходзіць у строгай адпаведнасці з тэхналагічнымі інструкцыямі, распрацаванымі на кожны від раслін. На вытворчасць пастаўлена 25 рэцэптур і выпускаецца больш за 40 найменняў прадукцыі. Чаі створаны толькі з уласнай натуральнай, экалагічна чыстай расліннай сыравіны, не маюць у саставе араматызатараў і кансервантаў.

Звязда, 17 лістапада 2015
 
Дата публикации:17.11.2015
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1237
 
Ключевые слова:
Школьное питание Здравоохранение Лекарственные травы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме