https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рыбаводны комплекс БДСГА за студзень-верасень атрымаў больш як Вr680 млн прыбытку


Рыбаводны індустрыяльны комплекс Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў гэтым годзе выйшаў на прыбытковую работу.
Па выніках студзеня-верасня атрымана больш як Br680 млн прыбытку. Аб гэтым паведаміў 26 лістапада прэм`ер-міністру Беларусі Андрэю Кабякову загадчык кафедры іхтыялогіі і рыбаводства акадэміі Мікалай Барулін.

У параўнанні са студзенем-вераснем 2014-га выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла за дзевяць месяцаў гэтага года амаль у два разы і склала Вr5,1 млрд.

Прыбытак за названы перыяд дасягнуў Вr681,5 млн, у той час як у мінулым годзе была страта Вr634 млн. Тут разведзена 23,8 т рыбы, атрымана 798,6 тыс. т рыбапасадачнага матэрыялу, пасаджана ікры 500 тыс. штук.

Асноўны напрамак работы комплексу - атрыманне рыбапасадачнага матэрыялу радужнай фарэлі. Магутнасць - 3 млн штук у год. У склад рыбагадавальніка ўваходзяць чатыры модулі з незалежнымі сістэмамі забеспячэння жыццядзейнасці рыб: модуль інкубацыі ікры, модуль падгадоўвання лічынак да 5 г, два модулі развядзення малявак да 50 г.

Комплекс сёння здольны забяспечыць рыбапасадачным матэрыялам радужнай фарэлі ўсе рыбагаспадаркі краіны. Цяпер на базе рыбаводнага індустрыяльнага комплексу вядзецца выкананне міжнародных, фундаментальных, інавацыйных навуковых даследаванняў, у тым ліку ў рамках інавацыйнага фонду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза па развіцці аквакультуры ў рэгіёне Балтыйскага мора.

Таксама на базе комплексу праводзяцца лабараторныя і практычныя заняткі, вучэбныя, вытворчыя і навукова-азнаямленчыя практыкі студэнтаў розных спецыяльнасцей. Тут вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў з Расіі, Латвіі, Нігерыі.

У комплексе вядзецца распрацоўка прыбораў для павышэння эфектыўнасці тэхналогіі аквакультуры на базе лазерна-аптычных тэхналогій, дапрацоўка існуючых і адаптацыя замежных тыпавых праектаў установак замкнутага водазабеспячэння, адпрацоўка сучасных тэхналогій развядзення каштоўных парод рыб.

На базе комплексу створана сучасная навукова-даследчая лабараторыя, якая адзіная ў Беларусі выконвае фундаментальныя даследаванні ў галіне біяхіміі рыб.

26 лістапада 2015, Горкі
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.11.2015
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1248
 
Ключевые слова:
Рыбоводство Горкі Ихтиология Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме