https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У БДУ прыдумалі, як пераўтвараць адходы броварства ў карысныя ўгнаенні


Магістрант хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Юлія Чылік распрацавала тэхналогію па вытворчасці ўгнаенняў на аснове адходаў броварства.
Даследчык прапануе адпрацаваныя піўныя дрожы разбураць ферментамі. Такі падыход мае экалагічную і сельскагаспадарчую каштоўнасць. Часцей за ўсё піўныя адходы зліваюць у ачышчальныя збудаванні, што прыводзіць да закісання, гніення і зніжэння якасці пітной вады. Альтэрнатыўным шляхам утылізацыі дадзеных адходаў з`яўляецца іх выкарыстанне ў якасці ўгнаенняў.

Новая тэхналогія дазваляе атрымаць з піўных дрожджаў карысныя для павелічэння ўраджаю і ўстойлівасці раслін да знешніх фактараў рэчывы. Інавацыйны падыход не мае аналагаў па складзе ферментаў, што выкарыстоўваюцца.

Распрацоўка мае і эканамічную выгаду. Яна дазволіць знізіць выдаткі на ўтылізацыю адходаў і атрыманне камерцыйнага прадукту сельскагаспадарчага прызначэння. Прапанаваны спосаб з`яўляецца экалагічна бяспечным і можа выкарыстоўвацца пры вытворчасці экалагічна чыстых прадуктаў.

У цяперашні час распрацоўка знаходзіцца ў стадыі апрабацыі. Праект Юліі Чылік ўжо атрымаў прызнанне і стаў пераможцам на конкурсе “Экаідэі  - у жыццё”, які адбыўся ў рамках Міжнароднага студэнцкага экалагічнага кангрэса.

Надзея Нікалаева
Звязда, 27 лістапада 2020
 
Дата публикации:27.11.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:321
 
Ключевые слова:
Экология Утилизация Пивные дрожжи Инновации Ферменты Удобрения Исследования Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме