https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Разумнікам, якія папракаюць уладу ў вяртанні да прыгоннага права, трэба пачытаць, што гэта такое, і разабрацца, лічыць міністр працы


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі на пасяджэнні 17 снежня ўзялі пад увагу неадназначна ўспрыняты ў грамадстве дэкрэт прэзідэнта № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці".
Як адзначыла ў інтэрв`ю міністр працы і сацыяльнай абароны Мар`яна Шчоткіна, тым "разумнікам", якія папракаюць уладу ў вяртанні да прыгоннага права, "трэба проста пачытаць, што гэта такое, і разабрацца, урэшце, а не кідацца словазлучэннямі".

Яна паведаміла, што патрабаванні ў дзяржавы да прадпрыемстваў, якім аказваецца дзяржпадтрымка для рэалізацыі інвестпраектаў, цалкам абгрунтаваныя: "Патрабаванні такія — адпрацаваць інвестпраект і графік будаўніцтва выконваць. Усё", — сказала міністр.

Таксама яна дадала, што перавод работнікаў на кантракты адбываецца "ў парадку і на ўмовах дэкрэта № 9, дзе ўсе інтарэсы работнікаў выкананыя", а таксама нагадала, што дэкрэт носіць часовы характар.

"Усе інвестыцыйныя праекты, звязаныя з дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі, завяршаюць галоўным чынам у 2013—2014 гадах. Гэта ж не на 7—10 гадоў, каб было можна крычаць, як гэта страшна. Таму кантракты з работнікам могуць быць заключаныя і на шэсць месяцаў, і на чатыры месяцы, і на 20 дзён", — падкрэсліла яна.

БелаПАН, 17 снежня 2012
 
Дата публикации:17.12.2012
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1912
 
Ключевые слова:
Декрет №9 Деревообработка Контракт Трудовое право
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме