https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Працоўная міграцыя паміж Беларуссю і Расіяй вярнулася на дакавідны ўзровень


Аб гэтым паведаміла 10-га сакавіка на прэс-канферэнцыі дырэктар Дэпартамента працоўнай міграцыі і сацыяльнай абароны Еўразійскай эканамічнай камісіі Алтынай Амурбекава.
Паводле даных прадстаўніка ЕЭК, у дапандэмійны 2019 год у Расіі працоўную дзейнасць ажыццяўлялі каля 163,5 тыс. грамадзян Беларусі.

"У кавідны перыяд гэта лічба была ў два разы ніжэйшай: у 2020 годзе 85 тыс. грамадзян Беларусі працавалі ў Расіі. Паводле даных за 2022 год, крыху больш за 174 тыс. грамадзян Беларусі працуюць у Расіі. Гэта значыць у параўнанні з кавідным 2020 годам мы бачым рост у два разы", - сказала Алтынай Амурбекава.

Яна таксама адзначыла, што заходнія санкцыі супраць Беларусі і Расіі не аказалі істотнага ўплыву на міграцыйныя працэсы ўнутры Еўразійскага эканамічнага саюза.

"У 2022 годзе агульная колькасць працоўных мігрантаў на тэрыторыі саюза склала 1 млн 647 тыс. чалавек - гэта на 35 тыс. чалавек больш, чым было зафіксавана ў 2021 годзе. Агульны рынак працоўных у "пяцёрцы" складае 93 млн чалавек, з іх 1,8 працэнта карыстаюцца правам мабільнасці і працаўладкоўваюцца ў іншых краінах ЕАЭС", - прывяла даныя прадстаўнік ЕЭК.

Яна дадала, што ў параўнанні з 2021 годам у 2022 годзе крыху скарацілася колькасць працоўных мігрантаў з Арменіі ў Расію. Разам з тым амаль на 90 тыс. павялічылася колькасць працоўных мігрантаў з Кыргызстана ў Расію.

10 сакавіка 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2023
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:606
 
Ключевые слова:
СНГ Трудовая миграция Коронавирус Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме