https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сустрэча Дзядоў Марозаў


Галоўныя беларускі і расійскі Дзяды Марозы сустрэліся ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.
«Новы год — гэта заўсёды свята, вялікая колькасць сюрпрызаў. Хто б калі-небудзь мог сабе ўявіць, што на галоўнай ёлцы краіны ў Палацы Рэспублікі з’явіцца галоўны Дзед Мароз з Вялікага Усцюга, у якога таксама, на самай справе, цяпер гарачая пара ў Расіі. Але так атрымалася, што мы змаглі зрабіць сюрпрыз разам з расійскім пасольствам і прывезці галоўнага Дзеда Мароза да нас на галоўную ёлку», — расказаў дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыходскі.

Галоўны Дзед Мароз Беларусі рады такой сустрэчы. «Прыемна сустрэць галоўнага Дзеда Мароза Расійскай Федэрацыі з Вялікага Усцюга. Думаю, што наша сяброўства будзе мацнець пастаянна, таму што дзве краіны — Расія і Беларусь — павінны быць разам. Таму што ў адзінстве вырашаюцца ўсе пытанні: дабрыні, любові, шчасця, здароўя, міру, усё самае самае добрае. Таму я ганаруся, што сёння сустракаю свайго брата ў нас у Беларусі, на галоўнай ёлцы краіны ў Палацы Рэспублікі», — адзначыў ён.

Галоўны Дзед Мароз з Вялікага Усцюга расказаў, што просяць у яго на Новы год дзеткі. «У асноўным у дзетак жаданне адно -гэта салодкія гасцінцы, сучасныя гаджэты. У Італіі многія дзеткі, напэўна, захопленыя футболам, папрасілі ў мяне красоўкі на Новы год. А адзін хлопчык нават напісаў у лісце: „Дзядуля Мароз, падары мне на Новы год скрынку з падвойным дном“. Я думаю, што гэта хутчэй за ўсё будучы фокуснік расце, — падкрэсліў ён. — Я жадаю ўсім выканання самых запаветных жаданняў, моцнага здароўя, цудоўнага казачнага настрою і ўсяго самага добрага. З надыходзячым Новым годам!»

Звязда, 26 снежня 2024
 
Дата публикации:26.12.2024
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:36
 
Ключевые слова:
Новый год Дед Мороз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме