https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Пры добра пастаўленай рабоце мы можам дасягнуць мільярда долараў тавараабароту


Падчас візіту кіраўнік Башкартастана сустрэўся з паслом Расіі Яўгенам Лук’янавым, запланаваны перамовы з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Таксама прайшла сустрэча Радзія Хабірава з Прэзідэнтам Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка назваў візіт прадстаўнічай дэлегацыі з Башкартастана знамянальным. І зразумела чаму. З-за пандэміі кантакты на ўсіх узроўнях вельмі абмежаваныя. Але Аляксандр Лукашэнка дзякуе суразмоўцу, што ён рызыкнуў прыехаць у «цэнтр Еўропы і бачыць, што сітуацыя тут стабільная».

Пачаліся афіцыйныя перамовы з тэм жыццёвых — пра надвор’е. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якое надвор’е гэтым часам у Башкартастане? «Мінус 16 сёння», — адказаў Радзій Хабіраў.

«У нас таксама заўтра на поўначы да мінус 20 абяцаюць, — працягнуў Прэзідэнт. — Прыкладна такая самая. Я не дарэмна гэта сказаў. Пралятаючы ў свой час над Башкартастанам, Татарстанам, я заўважыў, што гэтыя землі такія ж, як у Беларусі. І знешне Башкартастан выглядае як Беларусь. Таму для нас гэты край блізкі». 

Такім чынам перайшлі да тэм эканамічных. Аляксандр Лукашэнка не хавае: у Беларусі да Башкартастана ёсць прагматычны інтарэс — вялікі тавараабарот, звязанасць эканомік. І таму галоўная задача відавочная, кажа Прэзідэнт: «Наша галоўная задача відавочная і вырашальная — як мага хутчэй аднавіць дакрызісны гандлёвы абарот, тыя паказчыкі, што мы мелі».

Кіраўнік краіны прывёў лічбы. Так, за 9 месяцаў 2021 года тавараабарот склаў усяго 280 мільёнаў долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года ён скараціўся на 16 працэнтаў. Хоць Беларусь і маем каля 6 працэнтаў прыросту экспарту ў рэгіён, каля 60 мільёна долараў сальда адмоўнае.

«Нам ёсць над чым працаваць, таму, думаю, ваш візіт будзе садзейнічаць выраўноўванню тавараабароту паміж Башкартастанам і Беларуссю», — падкрэслівае Прэзідэнт.

Ён мяркуе, што прычыны зніжэння гандлю звязаны не толькі з пандэміяй. Таму адносіны, правераныя дзесяцігоддзямі, не павінны дазволіць «рознага кшталту крвідам, заходнім санкцыям разбурыць нашы адносіны», — дадае Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны прапануе абмеркаваць рэзервы, якія неабходна задзейнічаць для актывізацыі ўзаемадзеяння ў гандлі, намеціць прыярытэтныя кірункі на бліжэйшую перспектыву.

Таму размова сёння толькі пра эканоміку і бізнес. Палітыку суразмоўцы пакінулі за рамкамі сустрэчы.

«Я не думаю, што нам трэба абмяркоўваць нейкую палітыку. Палітыка ў нас адзіная. Не думаю, што ў нас ёсць нейкія разыходжанні. Радзій Фарытавіч, ваш лозунг «Мы можам лепш!» можна ўпэўнена дапоўніць словамі «Разам мы можам лепш і больш!» — раіць Прэзідэнт.

Арыенцір для супрацоўніцтва цалкам відавочны, дадае Аляксандр Лукашэнка, — аднавіць аб’ём тавараабароту ў 700 мільёнаў долараў, які дасягнулі ў 2019 годзе. 

«Упэўнены, што пры добра пастаўленай рабоце мы можам дасягнуць мільярда долараў тавараабароту. Мы да гэтага гатовы», — адзначыў кіраўнік краіны.

Ён мяркуе, што багатая рэсурсная база Башкартастана і прамысловы патэнцыял Беларусі маглі б аб’яднацца для павелічэння паставак прадукцыі машынабудавання. Беларусь гатова прапанаваць самую сучасную аўтамабільную, сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і камунальную тэхніку вядучых беларускіх прадпрыемстваў — МАЗа, МТЗ «Гомсельмаша», «Амкадора», БелАЗа, а таксама ліфтавае абсталяванне «Магілёўліфтмаша», што карыстаецца зараз асаблівым попытам.

«Мы заўсёды гатовы падзяліцца назапашаным вопытам і тэхналогіямі ва ўсіх галінах. Сакрэтаў для вас ніколі не было і не будзе», — падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка.

Па традыцыі звяртае Прэзідэнт Беларусі асаблівую ўвагу на сельскагаспадарчыя праекты і прапануе ўзаемадзеянне ў жывёлагадоўлі, племянной справе, насенняводстве, вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў.

«У вас рэспубліка такая, што ёсць дзе разгарнуцца аграрнаму комплексу. Таму мы гатовы тут падставіць сваё плячо. Нашы напрацоўкі даўно даказалі эфектыўнасць і з’яўляюцца асновай росту аграрнага сектара беларускай эканомікі. Прадукты з Беларусі добра ведаюць і ў Башкартастане», — канстатуе Прэзідэнт.

Яшчэ адна сфера, да якой гатовы далучыцца беларусы, — будаўніцтва сацыяльных устаноў: школ, садкоў, культурна-спартыўных аб’ектаў. Але, заўважае Аляксандр Лукашэнка, беларусы будуць пры неабходнасці займацца будоўляй у любой галіне.

Беларусь таксама гатова прапанаваць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне для водаачысткі, водападрыхтоўкі і водаадвядзення, абсталяванне і тэхналогіі поўнага цыклу па сартаванні і перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў. «Ведаю, і ў вас гэта па Расіі, у цэлым, праблема вялікая. У гэтай сферы мы паспяхова працуем з шэрагам расійскіх рэгіёнаў. Чаму б не працаваць з вашай рэспублікай?» — звяртае ўвагу кіраўнік краіны.

Вядома, за эканомікай, кажа ён, нельга забываць гуманітарную і інфармацыйную сферы, узаемадзеянне ў галіне адукацыі, навукі і культуры. «Упэўнены, што нашы адносіны не вычэрпваюцца тымі кірункамі, што я назваў. Думаю, што ў працэсе наведвання вамі Беларусі з’явяцца новыя кірункі для супрацоўніцтва», — рэзюмуе сваю прамову Аляксандр Лукашэнка.

Каментарый у тэму

У інтэрв’ю журналістам кіраўнік рэспублікі Башкартастан расказаў, што Беларусь — адзін з вядучых гандлёвых партнёраў рэгіёна і патэнцыял для росту вялікі. Расіяне выказалі асаблівую цікаўнасць у супрацоўніцтве па машынабудаванні ў розных падгалінах — сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі. Азначыў ён перспектывы супрацоўніцтва ў вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў.

«Я абмеркаваў цікавую практыку зборкі вашай сельгастэхнікі. Ён у нас ужо ёсць. У нас буйное прадпрыемства, якое ажыццяўляе зборачную вытворчасць колавых трактароў. Нам неабходныя гусенічныя трактары, бо ў нас сем мільёнаў гектараў пахатных земляў. Гэта велізарныя аб’ёмы. Нам неабходныя сотні гусенічных трактароў. Таму мы сёння будзем прапрацоўваць пытанне магчымай зборкі гусенічных трактароў», — падзяліўся суразмоўца.

Радзій Хабіраў адзначыў, што запрасіў у рэспубліку ў госці Прэзідэнта Беларусі.

«Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што мы дзесьці падобныя. На самай справе! Па працавітасці, адносінах людзей да зямлі, Радзімы, я думаю, тут мы аднолькавыя», — заўважае Радзій Хабіраў.

Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 8 снежня 2021
 
Дата публикации:08.12.2021
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:380
 
Ключевые слова:
Башкирия Сотрудничество Товарооборот Сборочное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме