https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Беларусь фактычна знаходзяцца ва ўмовах абвешчанай ім інфармацыйнай вайны


Пра гэта заявіла спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка 30 чэрвеня ў Маскве на пленарным пасяджэнні чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
"Нельга забываць, што абедзве нашыя дзяржавы знаходзяцца ва ўмовах фактычна абвешчанай нам інфармацыйнай вайны. Не спыняюцца і, мяркую, будуць толькі ўзмацняцца спробы ўнесці раскол паміж Расіяй і Беларуссю, дэстабілізаваць ўнутраную абстаноўку", — цытуе Мацвіенку ТАСС.

Паводле слоў спікера, інфармацыйная палітыка Саюзнай дзяржавы павінна адпавядаць выклікам часу. "У межах  секцый, што адбыліся ўчора (маецца на ўвазе праца сямі секцый форуму.), дасягнутыя дамоўленасці аб распрацоўцы мер па сумесным забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, правядзенні мерапрыемстваў супраць негатыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на насельніцтва Саюзнай дзяржавы", — распавяла Мацвіенка.

Яна падкрэсліла, што дынамічнае збліжэнне Расіі і Беларусі магчымае толькі пры ўдзеле грамадзянскай супольнасці. "Дзеяздольную Саюзную дзяржаву нельга стварыць выключна з дапамогай прававых нормаў. Патрэбная цвёрдая воля саміх народаў, іх імкненне да збліжэння", — заявіла спікер.

Найважнейшай задачай Мацвіенка лічыць стварэнне ў Расіі і Беларусі "грамадскага кансенсусу вакол усіх пытанняў, якія тычацца інтэграцыі". "І тут немагчыма пераацаніць ролю сродкаў масавай інфармацыі і сучасных інфармацыйных тэхналогій", — дадала яна.

Паводле слоў Мацвіенкі, варта ўкараняць новыя падыходы да арганізацыі адзінай медыяпрасторы ў межах Саюзнай дзяржавы, больш эфектыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі, увесь час працаваць над паляпшэннем кантэнту саюзных медыярэсурсаў.

БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:30.06.2017
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:990
 
Ключевые слова:
Информационная война Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме