https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адкрылася міжнародная выстаўка «ЕХРО-RUSSІА BЕLАRUS 2017»


На выстаўцы прысутнічае больш за 100 расійскіх прадпрыемстваў з 30 рэгіёнаў.
У беларускай сталіцы ў другі раз адкрылася міжнародная прамысловая выстаўка «ЕХРО-RUSSІА BЕLАRUS 2017». 

У экспазіцыях расійскіх і беларускіх кампаній прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі ў традыцыйнай, атамнай і альтэрнатыўнай энергетыцы, сельскай гаспадарцы, нафтахімічнай і газавай, харчовай прамысловасці, машынабудаванні, будаўніцтве, транспарце, медыцыне і фармакалогіі, тэлекамунікацыях і сувязі, адукацыі. Не абмінулі і тавары народнага спажывання.

«Мы паспяхова ўзаемадзейнічаем у рамках Саюзнай дзяржавы. Сумесна працуем над прасоўваннем інтэграцыі па лініі ЕАЭС. Гэтая выстаўка і Мінскі бізнес-форум, які праводзіцца на яе платформе, уносяць карысны ўклад у далейшае раскрыццё двухбаковага гандлёва-інвестыцыйнага патэнцыялу краін. Перакананы, што дэманстрацыя дасягненняў у самых розных галінах эканомікі і ўзаемны абмен вопытам дазволяць выйсці на рэалізацыю перспектыўных сумесных праектаў і ў цэлым будуць садзейнічаць паглыбленню расійска-беларускага супрацоўніцтва на карысць грамадзян», — гаворыцца ў пасланні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з нагоды адкрыцця выстаўкі.

Дырэктар мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Федарчук падкрэсліў, што ў нашай краіне бачаць перспектывы сумеснай работы. «Два гады таму на аналагічнай выстаўцы было заключана больш за 60 кантрактаў. Ужо цяпер паводле папярэдніх ацэнак запланавана каля 400 дзелавых сустрэч. Мы чакаем большы эфект, чым мінулы раз», — выказаў надзею Аляксандр Федарчук.

Па яго словах практычна 50% усіх праграм, якія ажыццяўляе мінскае аддзяленне БелГПП, звязаны з рэгіёнамі Расіі. «Штомесяц мы арганізоўваем туды візіты або прымаем дэлегацыі з боку Расіі. У нас падпісана больш як 70 пагадненняў. Кантакты, якія будуць наладжаны падчас гэтай выстаўкі, — залог нашай паспяховай работы ў будучыні», — дадаў ён.

На «ЕХРО-RUSSІА BЕLАRUS 2017» прысутнічае больш за 100 расійскіх прадпрыемстваў з 30 рэгіёнаў. Прадстаўлены рэгіянальныя стэнды Уладзімірскай, Растоўскай, Пскоўскай абласцей, Вялікага Ноўгарада, Краснаярскага краю, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры. Па асноўных напрамках супрацоўніцтва адбудуцца круглыя сталы з удзелам прадстаўнікоў профільных міністэрстваў Беларусі, упраўленняў Мінскага гарвыканкама, а таксама прадстаўнікоў бізнес-супольнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.

Адным з найбольш важных раздзелаў дзелавой праграмы прадугледжана абмеркаванне перспектыў развіцця эканамічных адносін з партнёрамі з Беларусі на ўзроўні рэгіёнаў Расіі. Будзе праведзена кантактна-кааперацыйная біржа ў фармаце В2В, прэзентацыя рэгіёнаў і кампаній.

Мерапрыемства прысвечана 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, гадавіне падпісання Саюзнага Дагавора і ўстанаўлення Дня яднання брацкіх народаў.

Ілья Крыжэвіч
krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
Звязда, 22 ліпеня 2017
 
Дата публикации:22.07.2017
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:884
 
Ключевые слова:
ЕХРО-RUSSІА BЕLАRUS 2017 Инновации Беларусь-Россия ЕАЭС Интеграция Бизнес-форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме