https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія заўсёды знаходзяць спосабы вырашыць узнікаючыя праблемныя пытанні


Аб гэтым заявіў у інтэрв`ю тэлеканалу "Мір 24" прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
"Мы заўсёды стараемся "іскры не высякаць", а калі гэта і здараецца, то мы стараемся з нашымі партнёрамі як мага хутчэй знаходзіць агульную мову", - падкрэсліў прэм`ер-міністр.

Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне акрамя гістарычных мае глыбокія эканамічныя карані. Для Беларусі Расія - гэта 50 працэнтаў знешнегандлёвага абароту. "І для вялікай Расіі адносна невялікая Беларусь магла б паказацца не такой значнай. Але я хачу звярнуць увагу, што з усіх краін Беларусь займае 4-е месца пасля Кітая і Германіі па аб`ёме гандлю Расіі са знешнім светам. Напэўна, гэта аб многім сведчыць", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Значны аб`ём экспартных паставак Расіі ў Беларусь складае складанатэхнічная прадукцыя. "Беларусь экспартуе ў Расію тавары, якія на 30-70 працэнтаў складаюцца з расійскіх матэрыялаў і камплектуючых. Гэта значыць, вельмі глыбокая інтэграцыя", - дадаў прэм`ер-міністр.

Паводле яго слоў, калі паміж краінамі і ўзнікаюць нейкія праблемныя пытанні, яны здымаюцца. "Мы заўсёды знаходзім, як па-партнёрску, па-таварыску, недзе, можа, па-братэрску, часам кажуць па справядлівасці вырашыць узнікаючыя праблемы, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Ёсць воля прэзідэнтаў, і гэта воля безумоўная - на саюз Беларусі і Расіі. Усё астатняе ў любым выпадку выбудоўваецца".

31 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.10.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1145
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме