https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" пачне выконваць рэйсы ў новы аэрапорт Маскоўскай вобласці Жукоўскі


Авіякампанія "Белавія" стане першым авіяперавозчыкам, які пачне выконваць рэйсы ў новы аэрапорт Маскоўскай вобласці Жукоўскі.
Як паведамляе прэс-служба "Белавія", рэйсы па напрамку Мінск — Аэрапорт Жукоўскі будуць выконвацца штодня з 12 верасня. Па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах рэйс будзе ранішні з вылетам з Мінска ў 08.15 па мінскім часе, у астатнія дні — вячэрні рэйс з вылетам з Мінска ў 18.05. Кошт білета ў адзін бок — ад 34 еўра, у абодва бакі — 63 еўра уключаючы таксы і зборы.

"Нягледзячы на тое, што пасажырапаток на ўжо выкананых рэйсах з Мінска ў Маскву пастаянна расце, па-ранейшаму вялікая колькасць людзей аддаюць перавагу іншым відам транспарту з-за больш нізкага кошту. Мы спадзяёмся, што тыя тарыфы, якія мы прапанавалі, дазволяць нам паспяхова канкурыраваць з наземнымі відамі транспарту, павысіць прывабнасць авіяперавозак і іх даступнасць. Пакуль рэйсы будуць выконвацца толькі адзін раз на дзень, але калі мы ўбачым цікавасць з боку пасажыраў, то павялічым колькасць частот", — пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ" Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.

На сёння беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў наступныя расійскія аэрапорты: Маскоўскі аэрапорт Дамадзедава, Міжнародны аэрапорт Пулкава (Санкт-Пецярбург), Міжнародны аэрапорт Краснадар, Міжнародны аэрапорт Сочы, Міжнародны аэрапорт Храбрава (Калінінград). Акрамя таго, у адпаведнасці з заключаным пагадненнем аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі з авіякампаніяй "Сібір", "Белавія" ў якасці маркетынгавага перавозчыка выконвае палёты па маршруце з Масквы ў Екацерынбург, Самару, Новасібірск, Казань, Валгаград, Цюмень, Краснаярск, Ніжневартаўск і назад.

Міжнародны аэрапорт Жукоўскі (код Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту ІАТА - ZIA) — новы аэрапорт, які размяшчаецца на паўднёвым усходзе Маскоўскай вобласці за 23 км ад сталіцы. Час у дарозе ад Казанскага вакзала Масквы да аэрапорта і ад станцыі метро "Кацельнікаў" у залежнасці ад выбару складзе ад 50 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін.

Як адзначае "Белавія", аэрапорт Жукоўскі стварыў добрую інфраструктуру для пасажыраў, каб кліенты авіякампаній маглі дабрацца ў любы раён Масквы і Маскоўскай вобласці.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2016
 
Дата публикации:24.08.2016
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:1087
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Авиаперевозки Аэропорт Жуковский Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме