https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усе тэрміны па галоўных інтэграцыйных прамысловых праектах Беларусі і Расіі будуць вытрыманы


Аб гэтым заявіў 15 ліпеня прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада РФ Аркадзем Дварковічам.
"Ведаю, сёння (у ходзе сустрэчы з Прэзідэнтам. - Заўвага БЕЛТА) адбылося абмеркаванне далейшых крокаў па нашых галоўных інтэграцыйных праектах. Мы ў сваю чаргу ва ўрадзе будзем рабіць усё для таго, каб выканаць тэрміны", - сказаў прэм`ер, падкрэсліўшы пры гэтым, што Беларусь імкнецца выконваць усе ўзятыя на сябе абавязацельствы.

Акрамя пытанняў наконт рэалізацыі галоўных інтэграцыйных праектаў сёння таксама быў закрануты і шэраг іншых актуальных тэм. У прыватнасці, размова ішла аб падпісанай напярэдадні пастанове расійскага ўрада, якая прадугледжвае забарону на дзяржзакупкі аўтамашын і тэхнікі замежнай вытворчасці. Як запэўніў Аркадзь Дварковіч, у гэтым дакуменце Расія пастаралася ўлічыць інтарэсы сваіх партнёраў па Мытным саюзе і Еўразійскім эканамічным саюзе. Такім чынам, беларускія прадпрыемствы змогуць пастаўляць тэхніку для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб без абмежаванняў, адзначыў намеснік старшыні ўрада РФ.

15 ліпеня 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2014
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1223
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме